12:25 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым Еўрабачанні-2016 Аляксандр Мінёнак і шоў-балет Сенсацыя
© Sputnik Сергей Пушкин

Аляксандр Мінёнак: уражваць Еўропу будзем гіраскутэрамі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" у студыі радыё Sputnik Беларусь выканаў бітбокс і прыадчыніў сакрэты свайго нумара.

 

Каб здзівіць Еўропу на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2016", трэба нешта запальнае, сказаў у эфіры радыё Sputnik Беларусь пераможца нацыянальнага адбору Аляксандр Мінёнак. На дзіцячае "Еўрабачанне" ад Беларусі, якое адбудзецца 20 лістапада на Мальце, паедзе 13-гадовы віцяблянін Аляксандр Мінёнак — такое рашэнне было прынята па выніках нацыянальнага адбору, фінал якога прайшоў 26 жніўня ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле прызнання самога Сашы, за яго плячыма досвед удзелу ў 28-і міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. "Здзіўляць Еўропу будзем гіраскутэрамі. Мы будзем на іх танцаваць, таксама я буду на іх спяваць — гэта будзе ў самым канцы нумара", — удакладніў Саша. Ён прызнаўся, што вельмі марыў трапіць на конкурс, таму на свой дзень нараджэння, за два дні да нацыянальнага адбору, загадаў жаданне — прайсці на дзіцячае "Еўрабачанне". Поўную версію інтэрв'ю слухайце ў аўдыёзапісу.

Тэги:
музычная падзея, Дзіцячае Еўрабачанне-2016, Радыё Sputnik Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы