05:29 16 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава
© Sputnik Констанция Ждановская

Мінгандлю: пры куплі тавараў у сацсетцы спажывец не абаронены

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Ірына Барышнікава – пра тое, ці змогуць наіўныя пакупнікі крамы "Маргарытка" вярнуць свае грошы і як не трапіцца на вуду махляроў у інтэрнэце.

Пры набыцці тавараў у сацыяльнай сетцы спажывец не абаронены заканадаўствам, паколькі ў Беларусі рэалізацыя тавараў і паслуг праз сацсеткі забароненая ўказам №60, паведаміла радыё Sputnik Беларусь начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава.

"Калі хочаце здзейсніць куплю ў інтэрнэце, для пачатку паглядзіце, ці ёсць актыўная спасылка ў сацыяльнай сетцы на інтэрнэт-краму", — раіць прадстаўнік Мінгандлю.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало крымінальную справу на двух мінчанак, якіх падазраюць у стварэнні ў сацсетках крамы "Маргарытка" дзеля ашуканскіх дзеянняў.

Крама, створаная ў выглядзе групы ў "Аднакласніках" і ў "ВКонтакте", прапаноўвала набыць розныя тавары па коштах, ніжэйшых за рынкавыя — дзеля гэтага пакупнік павінен быў пералічыць кошт пакупкі на адзін з разліковых рахункаў. Пацярпелыя ад дзеянняў "Маргарытк" падалі ў міліцыю больш за 100 заяваў.

Тэги:
Сацыяльныя сеткі, Інтэрнэт, Радыё Sputnik Беларусь, Мінгандлю РБ, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы