17:57 07 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51

Мінспорту аб аграсядзібах: плацілі капейкі, а атрымлівалі велізарныя грошы

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Уладзімір Несцяровіч патлумачыў, чаму аграсядзібам хочуць забараніць правядзенне карпаратываў і вяселляў. І супакоіў: нічога страшнага для тых, хто рэальна займаецца сельскiм бізнесам, у гэтым няма – усё прэферэнцыі і льготы для іх будуць захаваныя.

Колькасць аграэкасядзібаў у Беларусі павялічваецца з кожным годам: калі ў 2006 годзе ў краіне было афіцыйна зарэгістравана ўсяго 34 сядзібы, то ў 2016-м — ужо 2263, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч.

Владимир Нестерович - о том, почему агроусадьбам хотят запретить проведение корпоративов и свадеб

Паводле яго слоў, людзі зразумелі, што гэта досыць выгадна і цікава.

"Уладальнікі аграэкасядзібаў сёння плацяць гадавы падатак у памеры адной базавай велічыні — гэта 21 рубель. І склалася сітуацыя, пры якой людзі плацілі гэты смешны падатак, атрымлівалі на выгадных умовах крэдыты, а далей іх не вельмі цікавіў гэты сельскі бізнэс. Замест таго, каб развіваць інфраструктуру на вёсцы і дапамагаць мясцовым жыхарам знаходзіць працу, яны развівалі гасцінічны бізнес, рэстаранны і атрымлівалі велізарны прыбытак. Прычым часцяком людзі нават не жылі ў гэтых вёсках. Таму вырашылі навесці парадак у гэтай справе: калі вы займаецеся такім бізнесам, тады гэта прадпрымальніцтва — рэгіструйцеся як ІП і плаціце адпаведныя падаткі, як гэта робіцца ў большасці краін", — растлумачыў Несцяровіч радыё Sputnik Беларусь.

Ён удакладніў, што сумы даходаў ад гэтай дзейнасцi вылічаюцца мільярдамі рублёў.

Міністэрствам спорту і турызму Беларусі распрацаваны праект указа, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у заканадаўства ў сферы аграэкатурызму, дакумент вынесены на грамадскае абмеркаванне. Дакументам, у прыватнасці, прапануецца лічыць арганізацыю вяселляў і банкетаў у беларускіх аграсядзібах прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Уладзімірам Несцяровічам слухайце ў аўдыёзапісе.

Тэги:
Прадпрымальніцтва, Турызм і адпачынак, Радыё Sputnik Беларусь, Уладзімір Несцяровіч, Беларусь

Галоўныя тэмы