06:10 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Старэйшы саветнік ЕБРР ва Усходняй Еўропе Антон Усаў
© Фото: EU in UKRAINE

ЕБРР: здзелка "Атлант Тэлекам" і velcom – вельмі пазітыўны паказчык

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

У сераду ў СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што холдынг Telekom Austria Group становіцца ўласнікам "Атлант Тэлекам". Па тлумачэнне сітуацыі радыё Sputnik Беларусь звярнулася да старэйшага дарадцы па знешніх сувязях ЕБРР ва Усходняй Еўропе Антона Вусава.

Прадстаўнік ЕБРР Усаў сказаў, што пакуль не можа пракаментаваць здзелку "Атлант Тэлекам" і Velcom, паколькі яна не завершаная.

"Гэта ўцечка інфармацыі, якую мы каментаваць не можам. Здзелка будзе, мы рыхтуем камюніке, якое будзе апублікавана ў бліжэйшы час, то бок, да канца дня", — паведаміў радыё Sputnik Усаў.

Ён таксама адзначыў, што заключэнне такога роду здзелкі з'яўляецца вельмі пазітыўным паказчыкам для тэхналагічнага рынку Беларусі і з'яўляецца паказчыкам таго, што ён вельмі актыўна развіваецца ў тым рэчышчы, у якім развіваюцца рынкі іншых краін.

"Гэтая здзелка павінна зацікавіць усіх, хто займаецца зліццём і паглынаннем, і кажа пра тое, што на рынку ёсць вельмі добрая пазітыўная дынаміка", — дадаў Усаў.

Поўная версія інтэрв'ю — у аўдыёзапісе Sputnik Беларусь.

Тэги:
IT-тэхналогіі, Velcom, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы