20:42 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49

Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў вернікаў з каталіцкім Раством

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

У дзень Святога Божага нараджэння каталіцкі архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілеўскі Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да вернікаў са словамі віншаванняў і нагадаў пра духоўнае значэнне свята для кожнага чалавека.

Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў вернікаў з каталіцкім Раством

Мітрапаліт Мінска-Магілеўскі адзначыў, што ў сучаснасці падчас падрыхтоўкі да свята Божага нараджэння мы нажаль больш часу прысвячаем вонкаваму святкаванню, клапоцімся пра елку і падарункі. Аднак трэба памятаць і аб духоўным вымярэнні гэтага свята.

"Свята Божага нараджэння павінна успрымацца не толькі як успамін той падзеі, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму. Гэта не статычнае свята, а дынамічнае. Бог кожны дзень прыходзіць да нас у сваім слове, і трэба толькі прыняць яго", — нагадаў Тадэвуш Кандрусевіч ў эфіры радые Sputnik Беларусь.

Па словах архібіскупа, радаснае свята Божага нараджэння — гэта свята, падчас якога далекі Бог Старога Запавету становіцца блізкім, прыходзіць да нас з чалавечым тварам і з чалавечым сэрцам, каб быць побач з намі.

"Няхай сенняшняе свята будзе святам адчынення нашых сэрцаў і душаў, каб нашыя сэрцы сталіся Батлеемам 21 стагоддзя, поўныя божай ласкі і божага супакою. Шчаслівага Свята Божага нараджэння і  шчаслівага Новага году! " — пажадаў усім вернікам Тадэвуш Кандрусевіч.

Віншаванні каталіцкага архібіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілеўскага Тадэвуша Кандрусевіча слухайце ў эфіры радые Sputnik Беларусь.    

Тэги:
Рымска-каталіцкая царква, Тадэвуш Кандрусевіч, Мінск

Галоўныя тэмы