02:02 20 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.08
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
© Sputnik Сергей Лескеть

Традыцыі святкавання Раства на Беларусі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
12661

Пасля ўрачыстай сямейнай вячэры напярэднадні Раства беларусы ішлі калядаваць, віншаваць адзін аднаго са святам і варажыць на будычыню.

Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў і карэспандэнт агенцтва Sputnik Беларусь Юлія Хвошч распавялі, як рыхтаваліся да Раства на Беларусі і ўзгадалі, як ім даводзілася калядаваць самім.

Лічыцца, што цікавасць да абрадаў адбываецца праз пакаленне, то бок, калі нашыя бабулі з павагай ставіліся да абрадаў, а нашыя бацькі не надавалі гэтаму асобай увагі, то ў нашага пакалення цікавасць да святаў зноў вяртаецца.

Пра гэтае сведчаць і шматлікія кірмашы, і акцыі, і мерапрыемствы, і вялікія музычныя фэсты, што ладзяцца ў наш час падчас Раства.

Раство лічылася асаблівым святам, таму беларусы рыхтаваліся да яго вельмі адказна — рабілі генеральную ўборку, калолі свінню, па магчымасці шылі новыя ўборы, тапілі лазню, каб у новы год увайсці чыстымі не толькі духоўна, але і фізічна. Калядаваць пачыналі ўвечары напярэдадні першага дня святаў або напярэдадні Раства.

У першы калядны дзень, 7 студзеня, на Беларусі было прынята наведваць сваіх хроснікаў і дарыць ім падарункі. Вечарам надыходзіў час моладзі. Вялікія кампаніі па 10-15 чалавек пераапраналіся ў цыган, у мядзведзяў, абавязкова апраналі аднаго з членаў групы казой.

Другі дзень Калядаў называўся днём святога Сцяпана. У гэты дзень гаспадары расплачваліся са сваімі работнікамі, пасля чаго тыя маглі выказаць усе свае крыўды. Скончыўшы з высвятленнем адносін, гаспадары і работнікі або заключалі новы дагавор на год, або разыходзіліся. Пра гэты дзень нават існуе прымаўка: "На святы Сцяпан кожны сабе пан".

Падрабязней пра калядаванне на Беларусі — у аўдыёзапісе Sputnik Беларусь.

Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, Раство, Радыё Sputnik Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы