17:28 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Святлана Стацэнка ў студыі радыё Sputnik Беларусь
© Sputnik/ Вячеслав Шарапов

Стацэнка: дзеці з цяжкім лёсам - асаблівыя

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
510

Вядомы педагог расказала радыё Sputnik Беларусь аб беларускіх удзельніцах тэлепраекта "Ты супер!".

Сумесны праект тэлеканала НТБ i Sputnik "Ты супер!" у разгары, удзельнікі, настаўнікі і здымачная група паглынутыя актыўным працэсам конкурсных спаборніцтваў, падрыхтоўкай эфіраў, адшліфоўкой дэталяў і нюансаў праекта, аналізам зробленага, працай над памылкамі і прадчуваннем творчых адкрыццяў. Адным словам — стыхія.

Радыё Sputnik Беларусь наведала вядомы педагог, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Мулявіна, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Святлана Стацэнка, якая ў свой час прыняла актыўны ўдзел у станаўленні творчага аблічча Дар'і Чарновай і Анастасіі Краўчэні — беларускіх удзельніц тэлепраекта "Ты супер!".

Удзельніца Ты супер! Анастасія Краўчэня: нервовы зрыў мне не пагражае
© Sputnik/ Елена Семёнова, Дмитрий Калюжный, Сергей Пушкин, Михаил Луханин

"Насця — больш лірычная, вытанчаная натура, ёй падабаецца ўсё больш тонкае, Даша ж справіцца з любым матэрыялам, яна больш спакойная і ўраўнаважаная вонкава, але абедзве яны вельмі моцна хвалююцца", — распавяла Стацэнка пра беларускіх удзельніц.

Госця студыі радыё Sputnik распавяла пра тое, чым дзеці з цяжкім лёсам адрозніваюцца ад аднагодкаў з уладкаваных сем'яў, абапіраючыся на свой шматгадовы досвед працы з дзецьмі.

"Дзеці без бацькоў заўсёды больш дарослыя, яны больш сур'ёзныя і заўсёды з тугой у вачах, з імі складаней рабіць вясёлы матэрыял, таму што яны занадта адказныя. Так, яны будуць усміхацца, але толькі вонкава, але ўнутранай усмешкі не будзе", — падзялілася педагог.

Ты супер!:беларуска Даша Чарнова марыць адкрыць школу для сірот
© Sputnik/ Елена Семёнова, Сергей Пушкин, Михаил Луханин

Стацэнка дадала, што разам з тым сустракаюцца выпадкі, калі дзеці, распешчаныя бацькоўскай любоўю, могуць быць усім незадаволеныя, у той час як дзіця, у якога наогул нічога няма, будзе пазітыўным і спагадным.

"Але заўсёды трэба дакладна разумець, што з якой бы сям'і дзеці ні былі, яны ў першую чаргу дзеці", — адзначыла Стацэнка.

Аўдыёверсію размовы са Святланай Стацэнка слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Конкурс НТБ і Sputnik "Ты - супер!"
Тэги:
творчасць, дзеці, конкурс, Музыка, "Ты супер", Святлана Стацэнка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы