20:26 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Музыкант и исполнитель Змитер Войтюшкевич
© Sputnik / Виктор Толочко

Вайцюшкевіч пра Барадуліна: "дзед" даваў ёмкія характарыстыкі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
6520

Сёння, 24 лютага, споўнілася бы 82 гады народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну, у студыі радыё Sputnik Беларусь знакамітага літаратара і блізкага для сябе чалавека ўспамінае музыка і выканавец Зміцер Вайцюшкевіч.

Рыгор Барадулін — адзін з васьмі беларускіх паэтаў, ушанаваных ганаровым званнем Народнага, разам з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Танкам, Нілам Гілевічам. Але, як узгадвае Зміцер Вайцюшкевіч, "дзядзька Рыгор" альбо "Дзед", як яго часам клікалі, быў вельмі адкрытым і простым чалавекам. Гумар з яго ліўся ракою. Прычым не заўсёды прыклады гумарэсак ці эпіграм ад Барадуліна можна прывесці ў друку ці ў радыёэфіры.

"Ён скарыў гэтай простасцю і даступнасцю. Але нягледзячы на гэтае, Барадулін умеў ёмка ахарактэрызаваць таго ці іншага чалавека, што ў паэзіі, што ў музыцы, што ў культуры наогул. Характэрыстыку мог выдаць наўпрост", — прыпамінае Вайцюшкевіч.

Музыка распавёў, што Рыгор Барадулін у пэўным сэнсе паўплываў на ягоныя светапогляд, характар, стаўленне да жыцця і да сваіх блізкіх. Падчас працы над адным з альбомаў на ўласныя вершы Рыгор Барадулін лёгка адгукваўся на просьбы, ніколі не адмаўляўся, калі ўзнікала патрэба нешта дарабіць, альбо нават дапісаць які куплет ці прыпеў. 

Па словах Вайцюшкевіча, праз стасункі з Рыгорам Іванавічам мяняліся адносіны музыкі і да ўласнай творчасці, і да беларускай класічнай і сучаснай паэзіі і літаратуры, і нават да мовы.

"Барадулінскія метафары — неверагодныя! Запамінальныя, а для кагосьці, можа, і складаныя. Я сам ад пачатку не да канца добра разумеў, што ён піша. Але з часам я стаў прыслухоўвацца да таго, што я калісьці наспяваў аўтаматычна. Ягоныя метафары засталіся са мной на ўсё жыццё", — сказаў Вайцюшкевіч.

Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка. Друкавацца пачаў у 1953 годзе, першыя вершы былі змешчаныя ў газэце "Чырвоная змена". Цалкам плён працы Барадуліна складае каля 100 выдадзеных зборнікаў паэзіі. Уладзімер Караткевіч прысвяціў яму сваю аповесць "Ладдзя роспачы". Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі Папы Рымскага Яна Паўла ІІ "Рымскі трыпціх" і меў магчымасьць пабачыцца з пантыфікам на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане. У 1992 годзе атрымаў званне Народнага паэта. У 2006 годзе вылучаўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры за зборнік вершаў "Ксты".

Успамін музыкі і выканаўца Змітра Вайцюшкевіча пра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Паэзія, Радыё Sputnik Беларусь, Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы