23:27 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Александр Кривошеев (Помидоров)
© Sputnik/

Вяртанне "Народнага альбома": канцэрт да 20-гадовага юбілею праекта

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2961

Сёлета сваё 20-годдзе адзначае "Народны альбом" — культавы музычны праект пра жыццё беларускага мястэчка ў час паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, 24 лютага канцэрт-мюзікл знакамітага праекту ўпершыню за 10 год пройдзе ў Мінску.

"Народны альбом" — беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. На фэстывалі "Рок-каранацыя-97" прызнаны альбомам году, праходзіў у намінацыі "Найлепшыя тэксты году".

Песні з "Народнага альбому" сталі сапраўднымі хітамі: "Простыя словы", "Край ты мой, край", "Кантрабандыст", "Паляўнічы ты мой, паляўнічы", трылогія пра Казіка і Юзіка і іншыя.

Удзельнік "Народнага альбому", знакаміты музыкант і вядучы радыё Sputnik Аляксандр Крывашэеў (ён жа Аляксандар Памідораў) распавёў пра тое, чым музыкі будуць здзіўляць слухачоў падчас музычнай імпрэзы. 

"Здзіўляць будзем тым, што гэта будзе сур'езным чынам адноўлены "Народны альбом". Раней калектыў складаўся з 11-12 чалавек, цяпер гэта амаль 20 чалавек на сцэне. Гэта поўным складам славуты наш джазавы калектыў "Яблычная гарбата" альбо "Apple Tea". Таксама прыцягнулі да працы квартэт "Акварэлі" ў складзе скрыпка, альт, кантрабас і габой. Заслухваешся так, что забываеш у пэўны час уступіць", — распавёў Памідораў.

Таксама ў канцэрт уведзеныя духавыя інструменты, і, канешне, публіку чакае сустрэча з пяцёркай асноўных вакалістаў — Лявонам Вольскім, Змітром Вайцюшкевічам, Касяй Камоцкай, Веранікай Кругловай і Аляксандрам Памідоравым. Будуць выкананыя ўсе 27 песень, якія складаюць "Народны альбом".

Памідораў адзначыў, што 20 год праекту споўніцца толькі ў снежні, аднак музыкам вельмі прыемна святкаваць юбілей на працягу ўсяго 2017 года.

"Адбываюцца такія рэчы, што нават даўно знаёмыя песні атрымліваюць нейкае новае гучанне, да таго ж, новыя музыкі даюць новыя фарбы, і пэўная ступень адказнасці прысутнічае, ёсць мандраж, але ўжо прысутнічае і досвед", — адзначыў Памідораў.

Суразмоўца нагадаў, што ў верасні 2016 года ў Беластоку (Польшча) адбыўся музычны спектакль напярэдадні святкавання 20-годдзя "Народнага альбому", на канцэрт у зале Падляскай оперы прыехала багата беларусаў, "Простыя словы" спявалі на біс двойчы. 

Гутарку з Аляксандрам Памідоравым пра юбілей музычнага праекта "Народны альбом" слухайце на радыё Sputnik Беларусь.    

Тэги:
канцэрт, Музыка, Радыё Sputnik Беларусь, Аляксандр Крывашэеў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы