05:04 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Мікалай Плавінскі, аўтар кнігі Бітва на Нямізе
© Sputnik/ Юлія Хвошч

Першая згадка Мінска і 950 год з часу бітвы на Нямізе

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
22933

Летапісная дата 3 сакавіка 1067 года вядомая з самага старажытнага ўсходнеславянскага летапісу — "Аповесці мінулых гадоў", дзе ўпершыню ўзгадваюцца Мінск і бітва на Нямізе.

З "Аповесці мінулых гадоў" нам вядома, что 3 сакавіка 1067 года войскі паўдневарускіх князёў спачатку ўзялі штурмам летапісны Мінск, а пасля адбылася сама бітва на Нямізе, распавёў на радыё Sputnik Беларусь кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДУ Мікалай Плавінскі.

Па словах гісторыка, сёння склалася такая традыцыя, што дата існавання таго ці іншага горада разлічваецца ад першай летапіснай згадкі. Але той Мінск, які ўзгадваецца ў летапісе, не супадае з тэрыторыяй сучаснага горада.

"Летапісны Мінск — гэта гарадзішча каля сённяшняй вёскі Строчыцы, якая месціцца ў 16 кіламетрах ад сучаснай беларускай сталіцы. Вельмі сур'езна ўмацаванае паселішча існавала там не толькі ў першай палове 11 стагоддзя, але і ў 10 стагоддзі. А той факт, што людзі там жылі, фіксуецца і з больш ранейшых часоў", — адзначыў Плавінскі.

Гісторык удакладніў, што летапісны напад на горад адбыўся як на вельмі важны эканамічны і гандлёвы цэнтр таго часу. Сучасныя даследванні паказваюць, што плошча паселішча тады складала каля 32 гектараў, гэта быў вельмі сур'ёзны цэнтр з двума ўмацаванымі гарадзішчамі.

Але ж па словах спецыяліста, дакладнае месца самой бітвы на рацэ Нямізе сёння вызначыць досыць цяжка. 

"Рэчка была адносна невялікай, каля 10-ці кіламетраў. Калі ўяўляць па сённяшняй тэрыторыі горада, рэчка месцілася ад сённяшняй станцыі метро "Пятроўшчына" да станцыі метро "Няміга". Дзесці на гэтай тэрыторыі і адбылася бітва. Лакалізаваць яе больш дакладна сёння немагчыма", — распавёў гісторык.

Гутарку з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам БДУ Мікалаем Плавінскім пра першую летапісную згадку Мінска і бітву на рацэ Нямізе слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
гісторыя, Радыё Sputnik Беларусь, Мікалай Плавінскі, Стары Мінск, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы