Радыё

Краязнаўца: што страцяць Мінск і яго жыхары са знікненнем Асмалоўкі

© Sputnik / Александр КривошеевИсторик, краевед, руководитель проекта "Путешествия в прошлое" Павел Дюсеков
Историк, краевед, руководитель проекта Путешествия в прошлое Павел Дюсеков - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гісторык, краязнаўца, кіраўнік праекта "Вандроўкі ў мінулае" Павел Дзюсекаў распавёў радыё Sputnik Беларусь пра экскурсіі па раёну Асмалоўка ў цэнтры Мінска, лёс якога зараз залежыць ад вынікаў грамадскага абмеркавання праекта забудовы.
Краязнаўца: што страцяць Мінск і яго жыхары са знікненнем Асмалоўкі

З 23 чэрвеня па 17 ліпеня пройдзе грамадскае абмеркаванне праекта забудовы Асмалоўкі — ціхага цэнтра горада Мінска, які быў пабудаваны яшчэ ў пасляваенны перыяд. Ёсць варыянт, што двухпавярховыя дамы ў раёне вуліц Багдановіча, Кісялёва, Куйбышава і Камуністычнай будуць знесены, і на іх месцы з'явяцца шматпавярховыя будынкі з падземнымі аўтастаянкамі.

Што страціць горад са знікненнем раёна Асмалоўка і як зараз выглядаюць экскурсіі па гэтым раёне, на радыё Sputnik Беларусь распавёў гісторык, краязнаўца, кіраўнік праекта "Вандроўкі ў мінулае" Павел Дзюсекаў.

Мінчане выказаліся пра магчымы знос Асмалоўкі - Sputnik Беларусь
Відэа
Ды тут кожны другі акадэмік: мінчане пра магчымы знос Асмалоўкі

"Гэта прэм'ерны маршрут. Кожны сезон я дадаю нейкія новыя маршруты, і так артымалася, что Асмалоўку я зусім нядаўна напісаў і паспеў паказаць толькі два разы. Только я пачаў яго накатываць, як вось прыйшла навіна", — адзначыў Дзюсекаў.

Па словах гісторыка і экскурсавода, сённяшняя забудова Асмалоўкі, у першую чаргу, значная для тых сем'яў, якія там жывуць. Гэта 300 сем'яў і больш за 1200 чалавек, сярод якіх ёсць дзве сям'і, якія жывуць на гэтым месцы яшчэ з дарэвалюцыйных часоў. Таксама ёсць людзі, якія пасяліліся ў адбудаванай Асмалоўцы адразу пасля вайны.

"Такіх месцаў не надта шмат, і ягоны знос гэта будзе чарговая страта горада, калі гэта адбудзецца. А чаму страта, таму што гэта першы квартал, які забудоўваўся тыповымі дамамі, быў элітны квартал, у пачатку свайго існавання нават ахоўваўся, там былі брамы. Праз гэтыя брамы ноччу нельга было прайсці, калі ў вас не было пропуска", — распавёў Дзюсекаў.

Таксама экскурсавод адзначыў, што сённяшняя Асмалоўка — гэта вельмі чыстае, ціхае і вельмі зяленае месца. Там паўтары тысячы дрэваў і заўжды ёсць цень, туды сем'і прыходзяць гуляць с дзецьмі, гэта зяленая зона ў цэнтры горада.

Дом у раёне Асмалоўкі - Sputnik Беларусь
Петыцыю супраць зносу Асмолаўкі падпісалі за суткі 2 тысячы мінчукоў

Акрамя таго, гэты квартал будаваўся для не самых простых людей — вайскоўцаў, навукоўцаў, оперных спевакоў, балярын. Калі задацца мэтай і адрэстаўраваць гэтыя дамы, там можна павесіць мноства шыльдаў.

"Асмалоўку можна зрабіць прыгожым мемарыяльным кварталам, а можна зрабіць прыгожай пешаходнай зонай. Што тычыцца жыхароў, якія там жывуць, то яны маюць на гэта права", — адзначыў Дзюсекаў.

Гутарку с гісторыкам, краязнаўцам, кіраўніком праекта "Вандроўкі ў мінулае" Паўлам Дзюсекавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0