12:54 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42

Канцэрт гурта Depeche Mode у Мінску адбудзецца 13 лютага 2018 года

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

Усе квіткі, набытыя на канцэрт, які не адбыўся 17 ліпеня праз хваробу Дэйва Гаана, будуць сапраўдныя, пацвердзіла радыё Sputnik Беларусь PR-менеджэр канцэртнага агенцтва "Atom Entertainment" Аляксандра Рогач.

Концерт группы Depeche Mode в Минске состоится 13 февраля 2018 года

Гурт Depeche Mode раніцай 28 ліпеня паведаміў у сваіх афіцыйных крыніцах аб тым, што канцэрт у Мінску, раней запланаваны на 17 ліпеня, пераносіцца на 13 лютага 2018 года, сказала Рогач.

"Мы афіцыйна пацвярджаем, што ўсе квіткі, набытыя на 17 ліпеня, сапраўдныя. Акрамя гэтага, пачынаючы з сённяшняй раніцы, можна набыць квіток на запланаваны канцэрт", — паведаміла суразмоўца.

PR-менеджэр канцэртнага агенцтва павіншавала ўсіх прыхільнікаў гурта з добрай навіной і выказала ад імя агенцтва велізарную падзяку за цярпенне і чаканне. Выдатна, што гэтыя чаканні апраўдаліся, адзначыла Рогач.

"Галоўнае цяпер гэта тое, што канцэрт адбудзецца, а ўсе страты арганізатараў і нейкія праблемы — гэта нашы пытанні, і мы з імі справімся. Як кажа наш дырэктар Андрэй Аляксееў, усё, што нас не забівае, робіць нас мацней", — сказала Рогач.

Тэги:
канцэрт, Depeche Mode, Беларусь

Галоўныя тэмы