00:03 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Гід Яўген Маслоўскі
© Sputnik / Александр Шурмелев

Якія бытавыя дробязі могуць сапсаваць ўражанне замежніка пра Беларусь

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3420

Гід па Беларусі Яўген Маслоўскі распавёў радыё Sputnik Беларусь пра найболей папулярныя маршруты для замежных турыстаў і бытавое глупства, з якім можна сустрэцца падчас цікавай вандроўкі.

Замежніку, які прыехаў у Беларусь, звычайна паказваюць аглядную экскурсію па гораду Мінску, замкі Мір і Несвіж, Брэст, Белавежскую пушчу і Брэсцкую крэпасць, распавядае экскурсавод. Усё залежыць ад таго, на колькі дзён турыст завітаў у нашу краіну.

"Бывае, калі не жадаюць ехаць далёка, наведваюць лінію Сталіна, Хатынь ці Курган, гэта так званы ваенна-патрыятычны турызм. Вакол Мінска ўвогуле любяць людзі ездзіць. Гэта Дудуткі, музей гісторыі і культуры Сула. Гэта з таго, што побач", — кажа Маслоўскі.

Калі паездка па Беларусi не абмяжоўваецца адным ці двума днямі, маршруты апроч ужо пералічаных папулярных аб'ектаў могуць уключаць таксама Гародню і Ліду. Прычым ёсць як калектыўныя, так і  індывідуальныя аўтобусныя ці аўтамабільныя туры.

"Канешне, кожны экскурсавод распавядае па-свойму. Бывае і розная манера падачы інфармацыі, і розная інфармацыя для розных турыстаў. Вось расіянам можна сказаць пра Альгерда, які ён быў слаўны, а вось пра паходы на Маскву паглядзець, распавядаць ці, можа, і не трэба", — адзначае Маслоўскі.

Для таго, каб у замежніку хацелася яшчэ раз вярнуцца ў Беларусь, у нашай краіне прадпрымаецца шмат намаганняў. Але часам ўражанне ад паездкі псуюць самыя звычайныя бытавыя дробязі.

Вільнюс, архіўнае фота
© Sputnik / Алексей Филиппов

"Ёсць траса М1, уздоўж яе калі ехаць, там усё добра, і бясплатныя туалеты, чыстыя, прыўкрасныя, гарачая вада. Па платных трасах туды, куды я важу, так і атрымоўваецца па лініі Полацк-Мінск-Пінск на захад. Але ёсць дарогі, дзе ўсё дрэнна. Напрыклад, ёсць экскурсія "Астравецкая кругасветка", гэта касцёл у Гервятах, а потым палац Агінскага, там туалеты нармалёвыя, але чамусьці там няма паркоўкі для аўтобусаў, і людзі прыязджаюць і павінны выходзіць на шашы", — кажа экскурсавод.

Ячшэ адна праблема — гэта недахоп спецыялістаў, якія валодаюць ангельскай мовай. Уражанне псуецца, калі англамоўнага персаналу не хапае ў музеях ці гатэлях.

"Канешне, у топавых месцах, у Мірскім і Нясвіжскім замках ёсць людзі, якія і польскую, і нават літоўскую мову ведаюць, не кажучы пра ангельскую. Але ёсць месцы, дзе людзі не ведаюць ні ангельскую, ні польскую мовы. Польскамоўных нават цяжэй знайсці", — адзначае экскурсавод.

Гутарку з экскурсаводам Яўгенам Маслоўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце і слухайце таксама:

Пароўну ці па-братэрску: як краіны дзеляць між сабой агульную гісторыю>>

Экскурсавод пра тое, што цікавіць былых суайчыннікаў у Беларусі>>

Гід па Беларусі: наша праца ў тым, каб абуджаць павагу да краіны>>

Тэги:
Экскурсіі на беларускай мове, Турызм і адпачынак, Яўген Маслоўскі, Беларусь

Галоўныя тэмы