Радыё

Што чакае наведвальнікаў у "Вераснёвую ноч" у мастацкім музеі

© Sputnik / Артем БордовскийНаучный сотрудник Национального художественного музея Никита Монич и культ-организатор отдела научно-просветительской работы музея Юрий Лытко
Научный сотрудник Национального художественного музея Никита Монич и культ-организатор отдела научно-просветительской работы музея Юрий Лытко - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у бліжэйшую суботу, 9 верасня, запрашае прыхільнікаў мастацтва на традыцыйную "Вераснёвую ноч".
Что ждет посетителей в "Сентябрьскую ночь" в художественном музее

Госці з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь — навуковы супрацоўнік музея Мікіта Моніч і культарганізатар аддзела навукова-асветніцкай работы музея Юрый Лытко распавялі радыё Sputnik Беларусь пра праграму "Вераснёвай ночы" і раскрылі некаторыя сакрэты падрыхтоўкі імпрэзы.

Пахавальная маска Тутанхамона - Sputnik Беларусь
У Мінск на выставу прывязуць пахавальную маску Тутанхамона

"Калі "Ноч музеяў" — гэта, у большай ступені, "забаўлялка", то "Верасневая ноч", па-першае, заўсёды вельмі цесна звязана з тэмай горада Мінска, таму што прымеркавана да Дня горада, і па-другое, гэта імпрэза мае больш інтэлектуальны фармат, яна развіваецца вакол зместу", — кажа Юрый Лытко.

У год 950-годдзя Мінска арганізатары "Вераснёвай ночы" абяцаюць раскрыць у праекце ўсе магчымыя іпастасі горада, у тым ліку, і мастацкія, і музычныя.

"Пад "Верасневую ноч" робяцца выставы, напрыклад, гэта выстава "Архітэктура, горад, мы" — выстава беларускіх мастакоў, якія пісалі пейзажы Мінска. Горад раскрываецца зусім у іншым увасабленні. І праз гэтую выставу мы вырашылі зрабіць нейкую сумесь музейнай і гарадской экскурсіі", — адзначае Юрый Лытко.

Наведвальнікаў "Вераснёвай ночы" чакаюць таксама дыскусійная пляцоўка, прысвечаная ўрбаністыцы, і лекторый аб розных выявах горада, хэдлайнерам якога стане выдатны архітэктар-урбаніст Георгій Заборскі. І гэтым праграма не абмяжоўваецца.

Індыя падарыла Нацыянальнаму мастацкаму музею двух сланоў - Sputnik Беларусь
Відэа
Індыя падарыла Нацыянальнаму мастацкаму музею двух сланоў

"З асобных момантаў вымалёўваецца агульны сэнс, які мы імкнёмся данесці, што горад — гэта жывая істота. І музей — гэта таксама жывая частка горада, у якой ёсць неверагодна актуальны кантэнт для кожнага чалавека. У тым сэнсе, што я жыву ў Мінску сёння, і музей — гэта адно з люстэркаў, праз якія горад глядзіць на мяне, напрыклад, выставай мінскага жывапісу, дыскусіяй, лекцыяй і нават анекдотам", — распавядае Мікіта Моніч.

"Вераснёвая ноч" у Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць пры інфармацыйнай падтрымцы арт-прасторы ВЕРХ. Старт імпрэзе ў 17:30 у суботу дасць выступ гурта "Re1ikt" на ганку музея. Працягнецца праект да 11-й гадзіны вечара.

Поўную версію размовы з гасцямі з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь — навуковым супрацоўнікам музея Мікітам Монічам і культарганізатарам аддзела навукова-асветніцкай работы музея Юрыем Лытко слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0