Відэа

Індыя падарыла Нацыянальнаму мастацкаму музею двух сланоў

Падпісацца
Пасольства Індыі перадало ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі прадметы традыцыйнага індыйскага мастацтва. Глядзіце на відэа Sputnik, якое значэнне мае і якое месца займае слон у культуры індыйцаў.

Урачыстая цырымонія прайшла ў сценах музея. У гонар 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя Саксена Панкадж перадаў у музейную калекцыю двух дэкаратыўных сланоў.

Відэаэкскурсія з Мікітай Монічам: простай мовай аб будызме - Sputnik Беларусь
Відэаэкскурсія з Мікітай Монічам: простай мовай аб будызме

Паводле яго слоў, слон — гэта найбольш вядомы ва ўсім свеце сімвал Індыі. Дадзеныя экспанаты дапоўняць экспазіцыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва краін Усходу ў музеі.

У сваю чаргу, міністр культуры Беларусі Уладзімір Святлоў адзначыў, што з мастацтвам і культурай Індыі ў рэспубліцы пазнаёміліся значна раней.

Фігуры сланоў выкананы з ружовага дрэва і мармуру з багатай інкрустацыяй і роспісам. Кожная з фігур важыць каля 400 кілаграмаў і зойме месца ў пастаяннай экспазіцыі музея.

Спецыяльна для Sputnik мастацтвазнаўца Мікіта Моніч распавёў аб традыцыйнай культуры Індыі. Глядзіце на відэа, як ствараліся і ў чым сімвалізм артэфактаў індыйскага мастацтва.

Стужка навiн
0