06:18 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Журналіст Іна Грышук
© Sputnik/

У вёсцы баяцца, што ў Максіма Мархалюка засталося зусім мала часу

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3710

Гродзенскі карэспандэнт Sputnik Іна Грышук распавяла новыя падрабязнасці пра пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы, пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца ўжо 12-я суткі.

Карэспандэнт Sputnik Іна Грышук знаходзіцца на месцы падзей у вёсцы Новы Двор, побач з якой 12 сутак назад знік 10-гадовы Максім Мархалюк. Хлопчык сышоў у лес за грыбамі, і з таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

"З'ехаў Чырвоны Крыж, які ўчора тут быў, яны знялі свой пункт. Ужо не працуе верталёт, і з учорашняга дня ўжо не абследуюць лес цеплавізарамі, таму што яны адпрацавалі неабходныя задачы і таксама з'ехалі", — распавяла Грышук.

У той жа час у штабе кажуць пра тое, што пошукавыя працы згортваць не плануецца. Узбуджэнне крымінальнай справы Следчым камітэтам ніяк не адаб'ецца на пошукавых мерапрыемствах. Таксама на месца вернецца і пункт Чырвонага Крыжа ў тым выпадку, калі колькасць добраахвотнікаў павялічыцца.

"На іх ляжала праца па арганізацыі абедаў для добраахвотнікаў, што прыязджаюць, яны аказвалі псіхалагічную дапамогу бацькам і дзецям мясцовай школы. І аказвалі медыцынскую дапамогу, напрыклад, даставалі кляшчоў у тых, хто ходзіць у лес, лячылі. Цяпер гэтую працу арганізуе пошукава-выратавальны атрад "Анёл", — сказала Грышук.

Тым часам жыхары вёскі Новы Двор вельмі хвалююцца за зніклае дзіця, адзначыла карэспандэнт.

"12-я суткі пайшлі, як няма дзіцяці, усе вельмі нервуюцца. Яны баяцца, што ў дзіцяці засталося зусім мала часу. Таму што, магчыма, яно дзесьці ўпала і чакае, што да яго прыйдуць, і без ежы, вады ў лесе яму вельмі цяжка", — адзначыла Грышук.

Некаторыя мясцовыя жыхары па-ранейшаму ўпэўненыя, што дзіця наўмысна сыйшло з дому. Раней Максім неаднаразова казаў пра тое, што хоча сысці.

"Ён пачаў казаць пра гэта яшчэ тры гады таму, што не хоча жыць дома. Частка жыхароў лічыць, што калі дзіця не знайшлі цеплавізарамі ў лесе, магчыма, яно проста з'ехала ў іншую мясцовасць, і яго трэба шукаць у іншай вобласці па ўсёй Беларусі. у той жа час мясцовыя жыхары працягваюць верыць у тое, што Максім жывы", — сказала карэспандэнт.

Гутарку з карэспандэнтам Sputnik Інай Грышук пра пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Максим Мархалюк, Белавежская пушча, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы