10:14 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Мастацтвазнаўца, куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка
© Sputnik Александр Шурмелев

Зіменка: беларускія мастакі не саступаюць еўрапейскім

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
4730

Мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра візіт у Парыж беларускіх мастакоў, якіх міжнароднае журы запрасіла да ўдзелу ў экспазіцыі легендарнага "Восеньскага салона".

Пакуль у Мінску ўжо ў трэці раз ладзіцца выстава "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам", у сталіцы Францыі на Елісейскіх палях адбылася адна з найбуйнейшых сусветных выстаў сучаснага мастацтва "Восеньскі салон у Парыжы", чыя гісторыя пачалася яшчэ ў 1903 годзе. Сёлета ў экспазіцыі былі былі прадстаўлены творы мастакоў больш чым 40 краін свету.

Восеньскі салон прадставіць экспазіцыю коштам амаль $1 млн
© Sputnik Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн

Па выніках мінскага "Восеньскага салона 2016" міжнароднае журы зацікавілася творчасцю васьмі беларускіх мастакоў. Аляксандр Акуцыёнак, Аляксей Бялько, Аляксандр Бельскі, Яна Войцік, Георгій Капустнікаў, Сямён Маталянец, Алеся Скарабагатая і Фёдар Шурмялёў разам з мастацтвазнаўцам Аляксандрам Зіменка наведалі Парыж, дзе адкрылі беларускую экспазіцыю славутага "Восеньскага салона".

"Творы выклікалі цікавасць. Настолькі высокага ўзроўню жывапіс, на жаль, у Еўропе не так часта можна сустрэць. Хоць прынцыпова адрозніць творы беларускіх мастакоў ад лепшых прадстаўнікоў французскай школы і наогул еўрапейскіх майстроў проста немагчыма", — упеўнены Зіменка.

За тры дні выставу наведалі больш за 30 тысяч чалавек. Сёлета "Восеньскі салон у Парыжы" прайшоў ужо ў 114 раз. Чакаецца, што прадстаўнікі Супольнасці "Восеньскага салона ў Парыжы" і міжнароднае журы ў лістападзе наведаюць Мінск, каб сярод удзельнікаў беларускага "Восеньскага салона 2017" выбраць удзельнікаў парыжскай экспазіцыі наступнага году.

Гутарку з мастацтвазнаўцам Аляксандрам Зіменка слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай
Тэги:
современное искусство, живопись, искусство, Сучаснае мастацтва, мастакі, Выяўленчае мастацтва, "Восеньскі салон", Аляксандр Зіменка, Францыя, Парыж, Беларусь

Галоўныя тэмы