20:09 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47

Разанцаў: многія калегі зайздросцяць "шумнаму" лёсу фільма "Мацільда"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2220

Прадзюсар нашумелага фільма "Мацільда" Аляксей Разанцаў распавёў радыё Sputnik Беларусь пра чаканні ад пракату ў Расіі і краінах СНД, які стартуе 26 кастрычніка.

Рязанцев: многие коллеги завидуют "шумной" судьбе фильма "Матильда"

Аляксей Разанцаў прыехаў у Мінск разам з выканаўцам ролі Аляксандра III у фільме "Мацільда", народным артыстам Расіі Сяргеем Гармашом, каб прадставіць карціну ў рамках перадпрэм'ернага паказу, які адбыўся напярэдадні ў сталічным кінатэатры "Масква".

Многія калегі-кінематаграфісты цяпер зайздросцяць таму "шумнаму" лёсу, які складваецца ў фільма яшчэ да яго прэм'еры, але самі стваральнікі карціны такімі абставінамі не надта задаволеныя, прызнаў прадзюсер Аляксей Разанцаў на радыё Sputnik Беларусь.

"Нам здавалася, што фільм мае масу іншых добрых якасцяў, чым тыя, якія прысвойваюцца яму задоўга да экраннага лёсу людзьмі, якія, увогуле, фільм яшчэ не бачылі. 26 кастрычніка ў Расіі і краінах СНД фільм выйдзе, і гледачы самі змогуць разабрацца ва ўсіх хітраспляценнях гэтай "рэкламнай кампаніі" і выкажуць сваё меркаванне, прагаласаваўшы рублём. Калі фільм змогуць паглядзець гледачы, тады і мы рэальна зразумеем, наколькі прэтэнзіі і абвінавачванні ў адрас фільма задоўга да яго выхаду ў пракат мелі пад сабой рэальную глебу", — лічыць Разанцаў.

Як падкрэслівае прадзюсер, "Мацільда" не з'яўляецца дакументальным кіно, і ідэя стваральнікаў карціны зусім не заключалася ў тым, каб выклікаць нейкія пратэсты ў вернікаў адносна персоны ўладара.

"Гэта сама гісторыя, якая склалася ў момант адносін, а яны былі, і гэта пацверджана перапіскай і дзённікамі і Кшэсінскай, і Мікалая II. Прычым хачу звярнуць увагу, што ўсё, што адбываецца ў карціне, адбываецца да каранацыі Мікалая II, да памазання на царства. Тыя рамантычныя адносіны маладых людзей, якія апісаны ў нашай карціне, не могуць парушыць тую глыбокую павагу, з якой многія сёння ставяцца да цара", — распавядае разанцаў.

"Мацільда" — новы фільм рэжысёра Аляксея Учыцеля, прысвечаны гісторыі кахання паміж спадчыннікам прастола Мікалаем II і балярынай Мацільдай Кшэсінскай.

Як раней паведамляў Sputnik, задоўга да выхаду карціны ў пракат дэпутат Дзярждумы РФ Наталля Паклонская абвінаваціла аўтараў спачатку ў абразе Мікалая II, прызнанага Рускай праваслаўнай царквой святым, а пасля і ў нямэтавым выкарыстанні сродкаў.

Гутарку з прадзюсарам нашумелага фільма "Мацільда" Аляксеем Разанцавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Матильда Кшесинская, Николай ІІ, Матильда, кино, Аляксей Разанцаў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы