07:20 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46

Лівянт: абмяркоўваць Кодэкс аб адукацыі трэба паклікаць і бацькоў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2020

Новая версія Кодэкса аб адукацыі мае патрэбу ў больш шырокім абмеркаванні з прыцягненнем бацькоў навучэнцаў, настаўнікаў і іншых зацікаўленых, упэўнены вядомы рэпетытар Яўген Лівянт.

Ливянт: обсуждать Кодекс об образовании надо с участием родителей

Новая версія Кодэкса аб адукацыі мае патрэбу ў больш шырокім грамадскім абмеркаванні з прыцягненнем бацькоў навучэнцаў, адзначыў вядомы беларускі педагог і рэпетытар Яўген Лівянт у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь.

Суразмоўца Sputnik працытаваў заяву прэс-сакратара Міністэрства адукацыі аб тым, што гімназіі ў Беларусі зачыняцца не будуць, але ў іх будуць адменены экзамены пасля 4-га класа.

"Уважліва чытаем дзеючы Кодэкс аб адукацыі, артыкул 159 пункт 4. "Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях-каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных выпрабаванняў". Гэта заканадаўча прапісана. Калі мы глядзім новую рэдакцыю Кодэкса, якая яшчэ не прынята, але якая прайшла абмеркаванне і ўзгадненне, дык там артыкул 159 пункт 4 не змяніўся", — кажа Лівянт.

Таксама сумневы выклікае і пакінуты без зменаў артыкул 156 пункт 7 Кодэкса, у якім прапісана, што з 5-га па 11-ы клас у гімназіях навучанне асобных прадметаў ажыццяўляецца на павышаным узроўні.

"Што нам учора сказалі? Цытую: "Мінадукацыі адзначае, што ад звычайных школ гімназіі будуць адрознівацца праграмай пасля 9-га класа". Увага, пытанне! Калі гэта не злоўжыванне службовым становішчам, то што гэта?" — цікавіцца Лівянт.

Па словах рэпетытара, без унясення змяненняў у Кодэкс аб адукацыі нельга адмяніць іспыты ў гімназіі і нельга выраўнаваць навучанне ў школах і гімназіях.

Парламенцкія слуханні па праблемах адукацыі пройдуць 29 лістапада >>

Праект новага Кодэкса аб адукацыі быў вынесены Міністэрствам адукацыі на грамадскае абмеркаванне ў гэтым годзе. У парламент дакумент пакуль не ўнеслі — зробяць гэта ўжо пасля парламенцкіх слуханняў, а сам кодэкс будзе ўлічваць рэкамендацыі, атрыманыя ў ходзе жнівеньскага педсавета ў Мінску. Хутчэй за ўсё, абноўленая версія Кодэкса будзе разгледжана парламентарыямі ўжо на вясенняй сесіі. Толькі пасля адабрэння дэпутатаў дакумент будзе падпісаны.

Поўную версію размовы з вядомым беларускім педагогам і рэпетытарам Яўгенам Лівянтам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Педагог: для настаўніка савецкай загартоўкі ўрок – гэта святое
Тэги:
лицей, вступительные экзамены, гимназии, школа, Міністэрства адукацыі РБ, Яўген Лівянт, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы