04:21 12 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.36

Харытонава і Рубінава: на "Калядах" будзе нават кёрлінг у этна-стылі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Беларускія Каляды (39)
8241

Прадстаўніцы экстрым-тэатра "Берсерк" Ніка Харытонава і Любоў Рубінава распавялі радыё Sputnik Беларусь пра тое, як у бліжэйшую суботу ў Дудутках усе жадаючыя змогуць адсвяткаваць "Каляды".

Харинова и Рубинова: на "Калядах" будет и керлинг в национальном стиле

"Каляды" — адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. Маштабныя гулянні, прысвечаныя старадаўняму народнаму святу, пройдуць у суботу, 23 снежня, на тэрыторыі музейна-гістарычнага комплекса Дудуткі.

"Каляндарны пачатак святкавання "Калядаў" у славян мы не маглі прапусціць, святкаванне пройдзе ў музейным комплексе Дудуткі ў 50-ці км ад Мінска. Там можна не толькі самагоначкі выпіць, але і патанцаваць ад душы, з нацыянальнымі беларускімі забавамі і традыцыямі пазнаёміцца, пасппрабаваць "каляднай куцці", паглядзець самабытны беларускі нацыянальны тэатр "Батлейка", паслухаць традыцыйныя харавыя царкоўныя спевы", — распавядае Ніка Харытонава.

"Кожныя выходныя паток турыстаў досыць вялікі, а традыцыйныя "Каляды" прыцягнуць яшчэ большую ўвагу, паколькі праграма прадумана ў дробязях — як музычная яе частка, так і інтэрактыўная, пачынаючы ад паласы перашкод, забегаў у мяшках, бітвы мяшкамі з сенам. Нават кёрлінг мы зрабілі ў беларускім нацыянальным стылі, гасцей чакае сюрпрыз", — кажа Любоў Рубінава.

Акрамя таго, упрыгожаннем свята стане музычна-тэатральнае прадстаўленне з удзелам творчых калектываў "Яварына", "Жывіца" і "Фламея".

Поўную версію размовы з прадстаўніцамі экстрым-тэатра "Берсерк" Нікай Харытонавай і Любоўю Рубінавай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Беларускія Каляды (39)

По теме

Беларускія Каляды
Тэги:
Каляды, Музейны комплекс "Дудуткі", Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы