12:19 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Настаяцель прыхода храма Святога Мікалая Японскага айцец Павел Сярдзюк
© Sputnik Александр Кривошеев

Айцец Павел Сярдзюк: тыя, хто жыве верай, часцей бачаць вакол цуды

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
4120

Настаяцель прыхода храма Святога Мікалая Японскага айцец Павел Сярдзюк павіншаваў праваслаўных хрысціян з вялікім святам Божага Нараджэння і распавёў аб малавядомых фактах з гісторыі святкавання.

У праваслаўных хрысціян Раство лічыцца другім па значнасці рэлігійным святам пасля Вялікадня, акрамя таго, у царкоўных набажэнствах Нараджэнне Хрыстова з'яўляецца кропкай адліку для ўсяго календара.

"Гаворачы аб "Цудзе Раства", мы маем на ўвазе цуд бязгрэшнага зачацця… У сваім зачацці Месія выняты з таго генетычнага ланцужка, які, умоўна кажучы, нясе ў сабе ген смерці. Ён ва ўсім падобны да нас, акрамя падпарадкаванасці закону смяротнасці", — распавёў айцец Павел.

Для веруючага чалавека цалкам відавочна, што радавацца прыходу ў свет выратавальніка трэба пачынаць з малітвы ў храме, а не з разгавення, адзначае суразмоўца Sputnik. Акрамя таго, адно з сучасных цудаў Раства святар бачыць у магчымасці прымірэння варагуючых — у шлюбных, роднасных, партнёрскіх і любых іншых адносінах.

"Калі да нас прыходзіць усведамленне Божай прысутнасці ў свеце, гэта дапамагае зрабіць нейкія ўнутраныя маральныя намаганні над сабой і не зацыклівацца на ўласным эгаізме", — кажа святар.

Поўную версію размовы з настаяцелем праваслаўнага прыходу ў гонар Святога Мікалая Японскага бацькам Паўлам Сярдзюком і пажаданні да святкавання Раства Хрыстова слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Айцец Павел Сярдзюк: разнастайнасць традыцый ахоўвае нас ад ксенафобіі
Тэги:
Раство, БПЦ, Настаяцель праваслаўнага прыходу у гонар Святога Мікалая Японскага Павел Сярдзюк, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы