19:17 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47

Бартосік: голас Высоцкага — самы яскравы успамін дзяцінства

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2610

У дзень 80-гадовага юбілею Уладзіміра Высоцкага беларускі бард Зміцер Бартосік распавёў на радыё Sputnik Беларусь пра ўплыў паэта і музыкі на сваю творчасць, а таксама прадэманстраваў, ці трэба спяваць Высоцкага па-беларуску.

Барстосік: голас Высоцкага – самы яскравы успамін дзяцінства

Славутаму акцёру і паэту Уладзіміру Сямёнавічу Высоцкаму 25 студзеня споўнілася б 80 год. Добра вядома, што жыццё яго было моцна злучана з нашай краінай. З Беларусі адна з галін роду Высоцкіх, сам ён шмат здымаўся на "Беларусьфільме" у ваенных фільмах і упершыню ў адным з іх заспяваў на экране.

Тут жа музыка займеў шмат сяброў і папраўляў здароўе пасля таго, як ледзь не памёр на чужой кватэры ў 1969 годзе. Ня дзіва, што песні Высоцкага з цягам часу пачалі гучаць і ў перакладзе на беларускую мову.

"Голас Высоцкага адзін з самых яскравых успамінаў дзяцінства. Не памятаю, як я пачаў хадзіць, а голас яго памятаю! Ён быў галоўным голасам эпохі 70-х. Мне было самому страшна перакладаць Высоцкага. Таму я звярнуўся да паэта, густу якога я давяраў заўсёды — да Рыгора Барадуліна. Ён з вялікім аптымізмам і радасцю ўспрыняў гэтую ідэю. Ён спрацаваў вельмі хутка. Месцамі Высоцкі ў перакладзе Барадуліна гучыць больш "па-Высоцку", чым у арыгінале", — распавёў Бартосік.

Высоцкі па-беларуску: 45 вершаў у зборніку >>

Тэатр на Таганцы рыхтуе спектакль да юбілею Высоцкага >>

Гутарку са Змітром Бартосікам з нагоды 80-годдзя Уладзіміра Высоцкага і прыклад перакладу яго песні на беларускую мову слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
музыка, юбілей, Зміцер Бартосік, Уладзімір Высоцкі, Беларусь

Галоўныя тэмы