02:02 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін
© Sputnik / Виктор Толочко

Пінігін: новы "Рэвізор" Гогаля мы перанеслі ў 70-я гады ХХ стагоддзя

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (43)
4510

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін распавёў радыё Sputnik Беларусь аб гогалеўскай прэм'еры - спектаклі "Рэвізор", які можна ўбачыць на сцэне ў суботу 27 студзеня.

Новы год Купалаўскі тэатр пачынае прэм'ерай рускай класікі п'есы Мікалая Васільевіча Гогаля "Рэвізор". Дарэчы, гэта будзе другая пастаноўка камедыі за 35 гадоў — у 1982 годзе "Рэвізора" паставіў мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр тэатра, народны артыст Беларусі Валерый Раеўскі.

Новая пастаноўка яшчэ да прэм'еры прыцягнула ўвагу і публікі, і крытыкаў. Па-першае, спектакль ідзе ў новым перакладзе на беларускую мову. Па-другое, дзеянне п'есы перанесена ў 60-70-я гады ХХ стагоддзя.

"Я не ўсё ў Гогаля разумею і не ўсё ў яго люблю. У "Рэвізоры" мне падабаецца, што гэта як быццам такі погляд замежніка на тое, што адбываецца ў краіне, якой ён не ведаў. Такі погляд трохі збоку. Гэта мяне зацікавіла, таму што калі ты жывеш, цалкам растварыўшыся ў рэчаіснасці, шмат чаго не заўважаеш. А калі свежым вокам глядзіш на сітуацыю, яна становіцца яснай. Думаю, што ў Гогаля быў такі ж позірк ", — лічыць Пінігін.

У спектаклі прадугледжана два саставы. У ролі Гараднічага занятыя Віктар Манаеў і Віталь Макарэвіч, апекуна медыцынскіх устаноў згуляюць Дзмітрый Есяневіч і Аляксандр Зелянко. У ролі наглядчыка вучэльняў — Раман Падаляка і Аляксандр Паўлаў, суддзя — Ігар Дзянісаў і Ігар Сігаў. Ролю Хлестакова выканаюць Аляксандр Казела і Павел Харланчук. Прэм'ера пройдзе на сцэне Купалаўскага тэатра 27 і 28 студзеня.

"Рэвізор" па-беларуску: у Купалаўскім прадставілі новае прачытанне Гогаля>>

Гутарку з мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалаем Пінігіным слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (43)
Тэги:
премьера, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Мікалай Пінігін, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы