05:39 28 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41

Чаргінец: трэба, каб у Мінску былі вуліцы Быкава і Барадуліна

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец распавёў аб прапанове Саюза назваць вуліцы ў Мінску ў гонар Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна, а таксама ўсталяваць помнікі літаратарам.

Чергинец: надо, чтобы в Минске были улицы Быкова и Бородулина

Падчас прэс-канферэнцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі, якая прайшла 1 лютага ў Мінску, кіраўнік літаратурнай суполкі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Чаргінец выказаўся пра магчымае з'яўленне ў Мінску вуліц, названых у гонар народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і народнага паэта Рыгора Барадуліна, а таксама аб усталяванні помнікаў літаратарам.

"Наша думка, што вуліца імя Васіля Быкава павінна быць. Але гэта не так-то лёгка. Наша прапанова аб стварэнні Парку пісьменнікаў разглядалася 4 гады", — адзначыў літаратар.

Па словах Чаргінца, падобныя пытанні вырашаюцца вельмі цяжка — на сесіях гарсавета, дзе вялізныя чэргі, перад гэтым праходзіць велізарная колькасць камісій, гістарычнае вывучэнне, даюць заключэнне ўсе — ад гісторыкаў да пісьменніцкіх арганізацый і гэтак далей.

"Па Быкаву я ўпэўнены, што будзе. Па Барадуліну ўпэўнены: трэба, каб была вуліца. Раз народныя, трэба, каб былі і помнікі. Мы стараемся, каб і гэта заставалася — і ў інтарэсах літаратуры, і ў інтарэсах народа", — сказаў Чаргінец.

Старшыня Саюза пісьменнікаў таксама распавёў аб спрэчцы з дзецьмі народных пісьменнікаў, якія ў розны час кіравалі Саюзам. Васіль Быкаў кіраўніком Саюза не быў, таму ініцыятыва Саюза паставіць помнік Быкаву каля будынка Дома літаратараў у Мінску справакавала бурную дыскусію.

У Мінску адкрылі памятную дошку на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін>>

"Мы не толькі паставілі пытанне аб гэтым помніку, але нават прапанавалі месца на скрыжаванні вуліцы Даўгабродскай і Змітрака Бядулі, там добрая плошча каля кінатэатра "Мір". Уяўляеце, як бы там Быкаў глядзеўся?" — распавёў Чаргінец.

Літаратар таксама растлумачыў ініцыятыву Саюза пісьменнікаў аб перайменаванні некалькіх вуліц у сталіцы.

"Вуліцу Фрунзе давайце назавем замест вуліцы Першамайскай. А замест Фрунзе хай будзе вуліца Быкава. З нашага боку паступае вялікая колькасць прапаноў", — рэзюмаваў Чаргінец.

Фрагмент прамовы старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Мікалай Чаргінец, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы