02:44 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Кіраўнік асятровай гаспадаркі ЗАТ ДГ-Цэнтр Уладзімір Даўгяла
© Sputnik / Виктор Толочко

Даўгяла: сакрэты вытворчасці беларускай чорнай ікры

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Кіраўнік асятровай гаспадаркі ЗАТ ДГ-Цэнтр Уладзімір Даўгяла распавёў карэспандэнту Sputnik Беларусь аб нюансах вытворчасці беларускай чорнай ікры, цана за кілаграм якой у Еўропе дасягае 4000 долараў.

Да гэтага часу можна сутыкнуцца з іроніяй адносна да "беларускіх" крэветак, сёмгі або чырвонай ікры. Між тым, смешнага тут вельмі няшмат, асабліва калі ведаць, што з 2016 года пад Мінскам у Фаніпалі вырабляюць чорную ікру. І не проста вырабляюць — практычна ўся яна адпраўляецца на экспарт у Еўропу, ЗША і Расію.

"Еўрапейскія партнёры без прадузятасці ставяцца да нашай прадукцыі, у адрозненне ад Расіі. Але ў нас ёсць годныя партнёры і ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казахстане, Арменіі, Азербайджане. Нашу ікру ацанілі знакамітыя кухары Італіі браты Энрыка і Раберта Чарэа, шэф-кухар года ў Францыі Крысціян ле Скер. Наш сакрэт — у вадзе, мы стварылі сваю сістэму ачысткі вады, у якой рыба праводзіць апошнія 2-3 месяцы перад забоем", — растлумачыў Даўгяла.

Перш чым запусціць праект, беларусы вывучалі вопыт перадавых падобных мерапрыемстваў Германіі, Польшчы, Францыі і Прыкаспійскага рэгіёну. Акрамя вады, заўважылі яшчэ і недахоп на рынку забойнай ікры — якасць такога прадукту моцна адрозніваецца ад даільнай ікры, калі ад адной рыбы атрымліваюць ікру 9 і больш разоў.

Першыя асятровыя былі прывезены ў Беларусь ужо дарослымі. На сённяшні дзень на прадпрыемстве гадуюць свой ўласны статак, для гэтага зроблены ўласныя сажалкі з праточнай вадой. Нягледзячы на першапачатковую арыентаванасць на экспарт, нарошчваць аб'ёмы вытворчасці на ДГ-Цэнтр не спяшаюцца. Пры цане за аналагічную ікру ў 900-1300 долараў за кілаграм, за беларускі прадукт у Еўропе гатовыя плаціць у тры разы больш.

Гутарку з Уладзімірам Даўгяла слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
чорная ікра з Беларусі, Экспарт, Уладзімір Даўгяла, Фаніпаль (Мінскі раён)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы