13:44 22 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Дырэктар Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ Лю Юйін
© Sputnik Вячеслав Шарапов

Лю Юйін: усё больш кітайцаў хочуць вывучаць беларускую мову

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Вучым беларускую мову (31)
2010

Дырэктар Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ Лю Юйін расказала вядучым радыё Sputnik Беларусь аб інтарэсе кітайцаў да вывучэння беларускай мовы - у шэрагу кітайскіх ВНУ адкрыты спецыяльныя факультэты з беларускім ухілам.

Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта быў адкрыты ў Мінску ў 2014 годзе. Слухачы Інстытута могуць вывучыць кітайскую мову з ухілам у інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці, а таксама бліжэй пазнаёміцца ​​з культурай, эканомікай, навукай, тэхнікай і інавацыямі КНР.

"Я ў Беларусі працую ўжо амаль 4 гады, і мы ганарымся, што ў нас ёсць вельмі добры партнёр. У нас цёплыя адносіны не толькі паміж народамі, але і паміж кіраўніцтвам дзвюх краін. Тут у вас усё прыгожа — і людзі, і краіна. і мы кожны дзень купляем вельмі якаснае малако і каўбасу вельмі якасную", — распавяла Лю Юйін у перасоўнай радыёстудыі Sputnik Беларусь на выставе "СМІ ў Беларусі".

Па словах суразмоўніцы Sputnik, з кожным годам расце колькасць слухачоў Інстытута Канфуцыя ў Мінску, якія жадаюць вывучаць кітайскую мову. І ў той жа час цяпер у Кітаі ўсё больш людзей вывучаюць не толькі рускую мову, але і беларускую. Некаторыя кітайскія ўніверсітэты нават адкрылі факультэты беларускай мовы. Напрыклад, мову можна вывучыць ва Універсітэце замежных моў у Пекіне.

Поўную версію размовы з дырэктарам Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ Лю Юйін слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Вучым беларускую мову (31)
Тэги:
Беларуская мова, Радыё Sputnik Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы