07:21 21 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.01
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Карэспандэнт інфармагенцтва Sputnik Беларусь Яўген Казарцаў
© Sputnik /

Казарцаў: першае ЦТ у БДУ прайшло без ажыятажу

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
10910

Карэспандэнт інфармагенцтва Sputnik Беларусь Яўген Казарцаў назіраў за тым, як абітурыенты здавалі першае ў гэтым годзе цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове ў БДУ.

У аўторак, 12 чэрвеня, у Беларусі стартавала ўступная кампанія — у гэтым годзе цэнтралізаванае тэсціраванне будуць здаваць у агульнай складанасці больш за 82 тысячы абітурыентаў. Першым выпрабаваннем для тых, хто паступае стала беларуская мова.

"Вялікага ажыятажу сёння не было, гэта першае ЦТ. Каля 25 тысяч чалавек па ўсёй краіне — лічба прыстойная, але нельга параўнаць з тым, што рускі напішуць у два з паловай разы больш людзей, вось тады ўжо будуць вялізныя чэргі", — распавёў Казарцаў.

Інфармацыю аб парушэнні абітурыентамі правілаў ЦТ, выдаленні і іншых інцыдэнтах пазней агучыць спецыяльная камісія, але ў БДУ усё прайшло ціха і мірна, "нават нікому быццам бы не стала дрэнна", сказаў карэспандэнт Sputnik.

Суразмоўца таксама ўспомніў аб уласным эксперыменце мінулага года, калі вырашыў на спрэчку без адзінага дня падрыхтоўкі прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па максімальна далёкім для сябе прадмеце — біялогіі.

"Здаў, прайшоў, набраў 33 балы са 100-та. Гэта ў два разы больш за парог. Я ў тэорыі ужо мог паступаць на платнае ў Віцебскі медыцынскі або ў ветэрынарны ўніверсітэт", — распавёў Казарцаў.

Па назіраннях карэспандэнта, у параўнанні з 2010 годам тэцсіраванне паступова становіцца ўсё прасцейшым — з заданняў прыбіраюць усё тое, чаго не было ў школьнай праграме.

"Калі ў школе слухаў, то можна здаць цалкам ніштавата. Таму не разумею, што рабілі тыя хлопцы і дзяўчаты, якія набіраюць менш парогавых значэнняў на ЦТ", — адзначыў Казарцаў.

Яшчэ некалькі гадоў таму Міністэрствам адукацыі ўздымалася пытанне магчымага аб'яднання выпускных экзаменаў і ЦТ у адзіны незалежны экзамен, але да гэтага так і не дайшло, нагадаў карэспандэнт Sputnik, каментуючы анансаваны кіраўніком Мінадукацыі Ігарам Карпенкам новы фармат экзаменаў у школах і пры паступленні ў ВНУ.

"На самой справе, задумка зрабіць частку экзаменаў не ў форме ЦТ досыць добрая, таму што цяпер мы бачым велізарную розніцу паміж баламі выпускных экзаменаў у школах і тымі баламі, якія хлопцы і дзяўчаты атрымліваюць на ЦТ. І гэта ўсё ж такі дзіўна", — адзначыў Казарцаў.

Гутарку з карэспандэнтам інфармагенцтва Sputnik Беларусь Яўгенам Казарцавым слухайце ў аўдыёзапісе.

По теме

Уступная кампанія 2018: апошнія навіны
ЦТ 2018: што можна ўзяць з сабой на выпрабаванні?
Графік правядзення ЦТ - 2018
Тэги:
Беларуская мова, Уступная кампанія, ЦТ, Яўген Казарцаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы