05:18 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Заслужаны артыст Беларусі, легендарны пясняр Валерый Дайнека
© Sputnik Александр Кривошеев

Дайнека: Марадону зараз пазнаць цяжка

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3010

Заслужаны артыст Беларусі, легендарны "пясняр" Валерый Дайнека пракаментаваў інцыдэнт з "непазнаным" Дыега Марадонай у "Лужніках" на матчы-адкрыцці Чэмпіянату свету па футболе і распавёў пра ўласны досвед у падобных выпадках.

Інцыдэнт з легендарным аргентынцам адбыўся напярэдадні, 14 чэрвеня, па завяршэнні матчу Расія — Саудаўская Аравія. Супрацоўнік АМАП, які ахоўваў уваход на аўтастаянку ў "Лужніках", не пазнаў і не пусціў на паркоўку легендарнага футбаліста, а цяпер яшчэ і "амаль беларуса", старшыню праўлення ФК "Дынама-Брэст" Дыега Марадону, у выніку чаго таму прыйшлося шукаць іншы ўваход.

Як паводзяць сябе медыйныя асобы ў падобных выпадках, асабістым вопытам у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь падзяліўся заслужаны артыст краіны Валерый Дайнека.

"Я ўвогуле не "затлумляюся" на гэтую тэму, добра разумею, што гэта натуральна, але ёсць людзі, якія абураюцца. А наогул Марадону цяпер можна і не пазнаць", — сказаў Дайнека.

Пра тое, як на падобныя выпадкі рэагаваў Уладзімір Мулявін, вы пачуеце ў гутарцы з заслужаным артыстам Беларусі Валерыем Дайнекам на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Дыега Марадона ў "Дынама-Брэст"
Тэги:
Чэмпіянат свету па футболе-2018, Дыега Марадона, Валерый Дайнека, Масква, Расія

Галоўныя тэмы