20:28 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Міхаіл Вергяенка
© Sputnik Александр Кривошеев

Вергяенка: "Дынама" даказала, што футбол у Беларусі ёсць

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Заслужаны трэнер Беларусі, легендарны брамнік мінскага "Дынама"-82, чэмпіён СССР Міхаіл Вергяенка пракаментаваў радыё Sputnik Беларусь перамогу мінскага "Дынама" над піцерскім "Зянітам" з разгромным лікам 4:0 у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Футбалісты мінскага "Дынама" на сваім полі разграмілі "Зяніт" з Санкт-Пецярбурга з сухім лікам 4:0. Гульня адбылася на абноўленым стадыёне "Дынама" на вачах у 22 тысяч заўзятараў, больш за тысячу з іх спецыяльна прыехалі на гульню з Санкт-Пецярбурга.

 "Я толькі што размаўляў з Гурэнка (галоўны трэнер мінскага "Дынама" Сяргей Гурэнка — рэд.), павіншаваў яго з выдатнай гульнёй, цудоўным вынікам і мабілізаванасцю каманды. Іншы бок у тым, што пачынаюць зараз распавядаць, быццам "Зяніт" іх недаацаніў. Але трэба глядзець на свае заслугі. Каманда адыграла мабільна, дысцыплінавана і самааддана, і дзякуючы гэтаму дасягнуты вынік ", — сказаў Вергяенка.

Па словах легендарнага футбаліста, усе чакалі сціплага выніку — нічыю, мінімальную перамогу або мінімальнае паражэнне, але дасягнуты вынік перасягнуў усе чаканні. Акрамя таго, мінскае "Дынама" падарыла надзею заўзятарам на тое, што футбол у Беларусі існуе і развіваецца.

"Можа быць, хацелася б, каб гэта было больш хуткімі тэмпамі, але вынік паказаў, што сёння адна з самых дарагіх каманд Расійскага футбольнага саюза зрынутая", — адзначыў Вергяенка.

Па прызнанні легендарнага футбаліста, яму імпануюць паводзіны галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Сяргея Гурэнкі пасля пераможнага матчу над "Зянітам" — адсутнасць эйфарыі, поўная адказнасць і разуменне далейшай задачы пры падрыхтоўцы да матчу ў адказ, які адбудзецца праз тыдзень, 16 жніўня, на стадыёне "Пятроўскі" ў Санкт-Пецярбургу. Для таго, каб прайсці далей, піцерскай камандзе ў хатняй гульні трэба забіць не менш за пяць галоў у вароты сапернікаў.

Каментар заслужанага трэнера Беларусі, легендарнага брамніка мінскага "Дынама" 1982 года, чэмпіёна СССР Міхаіла Вергяенкі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
ФК "Зяніт", ФК Дынама (Мінск), Мінск

Галоўныя тэмы