05:41 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Заслужаны артыст Беларусі Яўген Крыжаноўскі
© Sputnik / Виктор Толочко

Крыжаноўскі: Кірычэнка - яркі, рознабаковы і без усялякай фанабэрыі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Заслужаны артыст Беларусі Яўген Крыжаноўскі ўспамінае пра гады сумеснай працы і адносіны з легендай купалаўскай сцэны Мікалаем Кірычэнкам - пра смерць народнага артыста краіны стала вядома напярэдадні.

У аўторак, 14 жніўня, на 73-м годзе жыцця памёр народны артыст Беларусі, любімы гледачамі акцёр тэатра і кіно Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка, які аддаў роднай для яго сцэне тэатра імя Янкі Купалы без малога паўстагоддзя. Дата і час развітання з легендарным артыстам стануць вядомыя пазней.

Мікалай Кірычэнка — сапраўды легенда беларускай тэатральнай сцэны, гэта чалавек, які стварыў велізарную колькасць рознапланавых акцёрскіх вобразаў і на сцэне, і ў кіно, і на тэлебачанні, і быў выдатным выкладчыкам для маладога акцёрскага пакалення, сказаў у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь заслужаны артыст краіны Яўген Крыжаноўскі.

"З Мікалаем Кірычэнкам я прапрацаваў у Купалаўскім тэатры 12 гадоў, мелі добрыя адносіны, я ведаў яго сям'ю, яго хобі, ён быў чалавекам вельмі рознабаковым. Любое пытанне аб палітыцы, эканоміцы, мастацтве, літаратуры — ён усё ведаў, і мы яго нават называлі "Знайкам". Але ў першую чаргу, рознабаковая натура паўставала на сцэне — ад трагічных роляў да камічных і тэатральных капуснікаў", — распавёў Крыжаноўскі.

Нягледзячы на шматлікія ганаровыя званні і той перыяд, калі Мікалай Кірычэнка кіраваў Купалаўскім тэатрам, ён заўсёды быў гатовы на любыя эксперыменты, і ў ім не было ніякай фанабэрыі, гэта сапраўдная страта, адзначыў суразмоўца Sputnik.

Гутарку з заслужаным артыстам Беларусі Яўгенам Крыжаноўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Смерць публічных людзей, акцёр, кіно, тэатр, Мікалай Кірычэнка, Яўген Крыжаноўскі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы