03:21 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі рускамоўных адвакатаў Міхаіл Ёфе
© Photo : Из личного архива Михаила Йоффе

Ёфе: справа Вышынскага стала разменнай манетай у палітычных сварках

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Падаўжэнне арышту кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага відавочна носіць не прававы, а палітычны характар, і гэты арышт будзе працягвацца столькі разоў, колькі будзе патрэбна ўкраінскім уладам, лічыць праваабаронца Міхаіл Ёфе.

Кіраўніка партала РІА "Новости Украна" Кірыла Вышынскага пакінулі пад арыштам яшчэ на месяц - да 27 студзеня. Такое рашэнне напярэдадні, 27 снежня, прыняў Херсонскі гарадскі суд, часткова задаволіўшы хадайніцтва пракуратуры аб працягу тэрміна ўтрымання журналіста пад вартай для завяршэння следчых дзеянняў. Адвакаты Вышынскага ўжо заявілі пра намер падаць апеляцыю на падаўжэнне арышту свайго падабароннага.

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Кірыла Вышынскага не мае якіх-небудзь законных падстаў, яно з'яўляецца разменнай манетай у гандлі, палітычных гульнях і палітычных сварках, якія адбываюцца ва Украіне, лічыць суразмоўца радыё Sputnik - праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі рускамоўных адвакатаў Міхаіл Ёфе.

"Украінскія ўлады рыхтуюць сабе пэўныя парашуты для таго, каб апраўдваць агрэсію ў дачыненні да гістарычнага суседа - Расіі, і для гэтага ствараюцца ворагі, якія павінны знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Мы маем як раз такі прыклад з прадстаўніком СМІ, чый арышт будуць працягваць, падаўжаць і падаўжаць столькі разоў, колькі будзе патрэбна ўладам, а не колькі гэта ўстаноўлена законам", - адзначае Ёфе.

Падаўжэнне арышту Кірыла Вышынскага з усёй відавочнасцю носіць не прававы, а палітычны характар і мае на зусім іншую мэту, чым гэта напісана ў законе. Верагодней за ўсё, гэтая мэта - трымаць чалавека для абмену на нейкіх украінскіх нацыяналістаў, затрыманых альбо арыштаваных на тэрыторыі Расіі ці Крыма, перакананы праваабаронца.

Каментар праваабаронцы Міхаіла Ёфе слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
РІА "Новости Украина", Кірыл Вышынскі

Галоўныя тэмы