09:27 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Настаяцель прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску, протаіерэй Павел Сярдзюк
© Sputnik Наталия Маевская

Протаіерэй Павел Сярдзюк аб Хрыстовым Уваскрасенні і замерзлых душах

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Сустрэча з настаяцелем прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску, протаіерэем Паўлам Сердзюком адбылася на Страсным тыдні - найважнейшым для праваслаўнага свету, які папярэднічае святу Вялікадня.

Суразмоўца радыё Sputnik Беларусь распавёў пра галоўныя пастулаты Чыстага Чацвярга і іншых днях, якія папярэднічаюць дню Уваскрэсення Хрыстова, а таксама пра тое, з кім павінен падзяліць свята Вялікадня праваслаўны хрысціянін.

"Калі мы гаворым пра справы, то Страсная Сядміца - гэта ўнікальны перыяд, таму што Вялікі Пост канчаецца напярэдадні Лазаравай Суботы, і, хутчэй за ўсё, Страсная Сядміца - гэта не тыя справы, якія робім мы дзеля Госпада, а мы ўдзельнічаем і маем магчымасць бачыць тое, што Гасподзь Ісус Хрыстос робіць дзеля нас і нашага збаўлення, як мы вызнаем у Сімвале Веры. Гэта яго шлях - шлях хросны. Мы ўдзельнічаем духоўна, літургічна ў Вялікодных пакутах Госпада, перажываем дзень за днём яго апошнія крокі да Галгофы, да Крыжа, і стараемся быць вельмі уважлівымі да сябе", - кажа протаіерэй Павел Сярдзюк.

Уменне адэкватна ацэньваць тое, што адбываецца звонку і ў сярэдзіне - гэта адна з важных на сённяшні дзень цнотаў хрысціяніна, адзначае святар.

Гутарка ў студыі радыё Sputnik Беларусь таксама вялася аб тых стратах і патрасеннях, якія перажывае сёння хрысціянскі свет, у прыватнасці, аб нядаўніх тэрактах на Шры-Ланцы, якія панеслі жыцці больш за 300 чалавек, а таксама пра тое, як хрысціянская абшчына можа дапамагчы тым, хто толькі збіраецца пракласці сваю дарогу да храма.

Поўную відэаверсію размовы з настаяцелем прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску, протаіерэем Паўлам Сердзюком глядзіце на нашым youtube-канале.

Тэги:
Вялікдзень

Галоўныя тэмы