https://bel.sputnik.by/20210429/Chysty-chatsver-shto--gety-dzen-rabl-belarusy-1040921943.html
Чысты чацвер: што ў гэты дзень рабілі беларусы
Чысты чацвер: што ў гэты дзень рабілі беларусы
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра прыкметы і традыцыі гэтага дня і вучыць, як зрабіць "чацвярговую соль". 29.04.2021, Sputnik Беларусь
2021-04-29T10:15+0300
2021-04-29T10:15+0300
2022-04-14T15:37+0300
спадчына
у беларусі
вялікдзень
чысты чацвер
ларыса мятлеўская
народныя традыцыі
сустракаем вялікдзень
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104092/19/1040921993_0:11:1921:1091_1920x0_80_0_0_9607a4ffdc345b3fafcb97402d3e696d.jpg
Чысты чацвер, або Жыльнік — так называлі чацвер на Вербным тыдні. Для селяніна ён заўсёды быў звычайным працоўным днём, у які аралі і сеялі, даглядалі сад і двор, пачыналі выпякаць велікодныя булкі, фарбавалі яйкі.Лічылася, што перадвелікодная Пятніца не падыходзіць для гаспадарчых клопататаў. А ў суботу ўжо трэба несці ўсё ў царкву асвячаць да Свята. У народзе казалі: "Чысты чацвер вулкі чысце, дваркі мяце, слядкі кладзе… к святому Вялічку". Але ў хаце не прыбіралі. На Свіслаччыне лічылі, што ў гэты дзень нельга мыць, бо "зальеш вочы Хрысту". Увогуле з гэтым днём у народзе існавала шмат павер’яў. Народныя прыкметы і традыцыіАбавязкова назіралі ў гэты дзень за надвор’ем: калі на Чысты чацвер яно было добрым, то і на Ушэсце будзе такое ж, дождж у той дзень абяцаў малако ў кароў. На Мсціслаўшчыне раніцай пралі леваю рукою "чацвярговыя ніткі". Палатно, сатканае з іх у іншы дзень, лічылася гаючым, і ім перавязвалі раны.Цікавым быў звычай выстаўляць напярэдадні Чыстага чацвярга на двор кавалак хлеба і каліва солі, каб спрагназаваць непажаданыя маразы. Калі хлеб напрацягу ночы не замерзне, то яравыя не пацерпяць ад марозаў. Лічылася, што з’есці гэты хлеб пасля лазні вельмі карысна для здароўя.У Чысты чацвер нікому нічога не пазычалі, асабліва агонь, падазраючы, што той, хто просіць, прыйшоў са злымі намерамі.Свечка, з якой стаялі ў гэты дзень у царкве падчас набажэнства, называлася "страснай". Яе захоўвалі напрацягу года і запальвалі падчас моцнай навальніцы, абкурвалі людзей і жывёлу пры хваробах, а таксама пчол, перасцерагаючы іх ад нападзення чужых пчол.Цікава, што на Вербным, Страсным (Белым) тыдні Чыстым лічыцца не толькі чацвер, але і панядзелак з аўторкам. На Случчыне сцвярджалі: "У Чысты панядзелак і аўторак не можна ў хаце трымаць чаго небудзь нечыстаго, бо на людзей і на говядо нападуць паршы".Але большасці вядомы звычаі, звязаныя з чацвяргом і звязанай з ім традыцыяй "мыць грэшныя плоці".Ужо ў сераду з вечара гаспадыні нарыхтоўвалі чыстую бялізну для ўсіх членаў сям’і, ільняныя ручнікі і прасціны, прыбіралі ў лазні, мылі ночвы і іншае начынне, рыхтавалі новыя мачалкі, венікі і мыючыя сродкі. У залежнасці ад колькасці членаў сям’і прачыналіся так рана, каб паспець памыцца кожнаму да першых промняў сонца. Залазячы на палок, прыгаворвалі: "Хрышчоны на палок, нехрышчоны з палка". Гэта было звязана з перакананнем, што ў лазні пад палком жыве дух або гаспадар лазні Лазнік. Ён лічыўся самым злосным сярод іншых сядзібных нячысцікаў. Выходзячы з лазні, на палку пакідалі вядро з вадой і венік для "хазяіна" і, перахрысціўшыся, шапталі: "Табе баня на стаянне, а нам на здароў’е".Як зрабіць "чацвярговую соль"У Чысты чацвер у печы запякалі "чацвярговую соль". Некаторыя лічылі яе магічным сродкам, але ўсё было значна прасцей. Чацвярговую, або "чорную" соль выкарыстоўвалі ў кулінарыі як спецыі, яна была цудоўным дадаткам да велікодных страў.Гатавалі гэты ўнікальны прадукт адзін раз на год і каб хапіла на ўвесь год.Соль буйнога памолу змешвалі з кваснай гушчай у вялікай патэльні. Квасную гушчу адцэджвалі з сусла любога соладавага квасу, чырвонага або белага. Гушчу і соль бралі ў аднолькавых прапорцыях. Сумесь ставілі ў духоўку або печ да запякання ў маналіт, а пасля таўклі ў ступе. На Вялікдзень ёю прыпраўлялі яйкі і мяса.
https://bel.sputnik.by/20190420/1022035432.html
https://bel.sputnik.by/20210430/paskha-u-naturalnyh-kolerah-1028095113.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104092/19/1040921993_92:0:1799:1280_1920x0_80_0_0_ba33ad64f2c9b16f19335d8e81cc276d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, вялікдзень, чысты чацвер, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі, сустракаем вялікдзень
спадчына, у беларусі, вялікдзень, чысты чацвер, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі, сустракаем вялікдзень
Чысты чацвер: што ў гэты дзень рабілі беларусы
10:15 29.04.2021 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра прыкметы і традыцыі гэтага дня і вучыць, як зрабіць "чацвярговую соль".
Чысты чацвер, або Жыльнік — так называлі чацвер на Вербным тыдні. Для селяніна ён заўсёды быў звычайным працоўным днём, у які аралі і сеялі, даглядалі сад і двор, пачыналі выпякаць велікодныя булкі, фарбавалі яйкі.
Лічылася, што перадвелікодная Пятніца не падыходзіць для гаспадарчых клопататаў. А ў суботу ўжо трэба несці ўсё ў царкву асвячаць да Свята. У народзе казалі: "Чысты чацвер вулкі чысце, дваркі мяце, слядкі кладзе… к святому Вялічку". Але ў хаце не прыбіралі. На Свіслаччыне лічылі, што ў гэты дзень нельга мыць, бо "зальеш вочы Хрысту". Увогуле з гэтым днём у народзе існавала шмат павер’яў.
Народныя прыкметы і традыцыі
Абавязкова назіралі ў гэты дзень за надвор’ем: калі на Чысты чацвер яно было добрым, то і на Ушэсце будзе такое ж, дождж у той дзень абяцаў малако ў кароў. На Мсціслаўшчыне раніцай пралі леваю рукою "чацвярговыя ніткі". Палатно, сатканае з іх у іншы дзень, лічылася гаючым, і ім перавязвалі раны.
Цікавым быў звычай выстаўляць напярэдадні Чыстага чацвярга на двор кавалак хлеба і каліва солі, каб спрагназаваць непажаданыя маразы. Калі хлеб напрацягу ночы не замерзне, то яравыя не пацерпяць ад марозаў. Лічылася, што з’есці гэты хлеб пасля лазні вельмі карысна для здароўя.
У Чысты чацвер нікому нічога не пазычалі, асабліва агонь, падазраючы, што той, хто просіць, прыйшоў са злымі намерамі.
Свечка, з якой стаялі ў гэты дзень у царкве падчас набажэнства, называлася "страснай". Яе захоўвалі напрацягу года і запальвалі падчас моцнай навальніцы, абкурвалі людзей і жывёлу пры хваробах, а таксама пчол, перасцерагаючы іх ад нападзення чужых пчол.
Цікава, што на Вербным, Страсным (Белым) тыдні Чыстым лічыцца не толькі чацвер, але і панядзелак з аўторкам. На Случчыне сцвярджалі: "У Чысты панядзелак і аўторак не можна ў хаце трымаць чаго небудзь нечыстаго, бо на людзей і на говядо нападуць паршы".
Але большасці вядомы звычаі, звязаныя з чацвяргом і звязанай з ім традыцыяй "мыць грэшныя плоці".
У народзе казалі, што ў Чысты чацвер нават воран "купае сваіх дзяцей". Да гэтага дня на перадвелікодным тыдні ставіліся з вялікай адказнасцю. Да яго рыхтаваліся загадзя, паколі памыцца трэба было паспець да ўсходу сонца.
Ужо ў сераду з вечара гаспадыні нарыхтоўвалі чыстую бялізну для ўсіх членаў сям’і, ільняныя ручнікі і прасціны, прыбіралі ў лазні, мылі ночвы і іншае начынне, рыхтавалі новыя мачалкі, венікі і мыючыя сродкі. У залежнасці ад колькасці членаў сям’і прачыналіся так рана, каб паспець памыцца кожнаму да першых промняў сонца. Залазячы на палок, прыгаворвалі: "Хрышчоны на палок, нехрышчоны з палка". Гэта было звязана з перакананнем, што ў лазні пад палком жыве дух або гаспадар лазні Лазнік. Ён лічыўся самым злосным сярод іншых сядзібных нячысцікаў. Выходзячы з лазні, на палку пакідалі вядро з вадой і венік для "хазяіна" і, перахрысціўшыся, шапталі: "Табе баня на стаянне, а нам на здароў’е".
Як зрабіць "чацвярговую соль"
У Чысты чацвер у печы запякалі "чацвярговую соль". Некаторыя лічылі яе магічным сродкам, але ўсё было значна прасцей. Чацвярговую, або "чорную" соль выкарыстоўвалі ў кулінарыі як спецыі, яна была цудоўным дадаткам да велікодных страў.
Гатавалі гэты ўнікальны прадукт адзін раз на год і каб хапіла на ўвесь год.
Соль буйнога памолу змешвалі з кваснай гушчай у вялікай патэльні. Квасную гушчу адцэджвалі з сусла любога соладавага квасу, чырвонага або белага. Гушчу і соль бралі ў аднолькавых прапорцыях. Сумесь ставілі ў духоўку або печ да запякання ў маналіт, а пасля таўклі ў ступе. На Вялікдзень ёю прыпраўлялі яйкі і мяса.