09:48 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Жонка Аляксандра Кулінковіча Алена распавяла, што падчас вялікага трохгадзіннага канцэрта будзе выканана больш за 30 песень
© Sputnik / Виктор Толочко

Алена Кулінковіч: хлопцам з Neuro Dubel хочацца працягваць выступаць

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2210

У суботу, 18 мая, у клубе Re: Public у Мінску вялікім канцэртам Neuro Dubel адзначыць дзень нараджэння стваральніка і фронтмэна гурта Аляксандра Кулінковіча - у гэты дзень музыканту споўнілася б 47 гадоў.

Падчас вялікага трохгадзіннага канцэрта прагучаць больш за 30 песень, у тым ліку, і культавыя "Можна жыць", "Паляўнічы і сайгак", "Гузік", "Час развітацца", "На Марс" і многія іншыя.

"Цяжка зразумець, як рухацца далей. На гэта неабходны час, пры гэтым вельмі не хочацца, каб мы цяпер зарыліся ў зямлю і нічога не рабілі. У такіх канцэртаў ёсць некалькі складнікаў. Па-першае, памяць у людзей кароткая - каб памяталі. Па-другое, хлопцам сапраўды вельмі хочацца працягваць выступаць", - распавяла Алена Кулінковіч у МПЦ Sputnik Беларусь.

Частка сродкаў пасля суботняга канцэрту пойдзе на ўвекавечанне памяці Аляксандра Кулінковіча - ёсць планы выдаць кнігу яго публікацый, фотаальбом і трыб'ют кампазіцый Neuro Dubel.

"Саша не хацеў бы, каб усё скончылася... Нездарма ў яго і таблічка такая вісела: "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь". Ён хацеў каб, яго песні спявалі ў падваротнях, у дварах, дома, на канцэртах. Ён хацеў, каб яго музыка жыла, каб ён застаўся ў памяці людзей, і будзе няправільна, калі мы зараз забудземся на ўсё гэта", - адзначыла жонка музыканта.

Пасля раптоўнай смерці фронтмэна Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча 4 жніўня мінулага года ў многіх фанатаў групы былі сумневы, што калектыў збярэцца зноў і працягне выступаць. Аднак напярэдадні суботняга канцэрту музыкі пацвердзілі, што творчае жыццё Neuro Dubel на гэта сапраўды не скончыцца.

Фрагмент гутаркі з Аленай Кулінковіч слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Канцэрт, Мінск, Аляксандр Кулінковіч

Галоўныя тэмы