07:54 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11

Сенатар: на Форуме рэгіёнаў чакаем прапаноў ад маладых палітыкаў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Сумесны расійска-беларускі Моладзевы форум у гэтым годзе ўпершыню пройдзе перад Форумам рэгіёнаў Расіі і Беларусі, маладыя палітыкі прапануюць свае ініцыятывы і ў тэматычных секцыях на асноўным форуме.

У тэматычных секцыях на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі возьмуць удзел і маладыя палітыкі - прадстаўнікі Моладзевай палаты Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы. Іх ініцыятывы сфармуляваны для абмеркавання падчас сумеснага расійска-беларускага Моладзевага форуму, які ў гэтым годзе ўпершыню праходзіць напярэдадні афіцыйнага старту Форуму рэгіёнаў.

"Мы чакаем, што тыя прапановы, якія будуць сфармуляваны нашымі маладымі калегамі, яны агучаць на пасяджэннях секцый нашага форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі", - адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь расійскі сенатар, намеснік старшыні Камітэта СФ па навуцы, адукацыі і культуры Віктар Смірноў.

У прыватнасці, сенатар звярнуў увагу на актуальнасць адукацыйнай і культурнай тэматыкі, а таксама на ініцыятывы валанцёрскага руху ў дзвюх краінах, у прыватнасці, рашэнне праблем экалогіі і экалагічнае выхаванне.

"У сферы нашай увагі і валанцёрскія праекты, мы мяркуем абмеркаваць і супрацоўніцтва ў галіне экалагічнага выхавання моладзі - дзяцей, падлеткаў і студэнтаў, на наш погляд, гэта важны перспектыўны напрамак супрацоўніцтва, паколькі сёння экалагічная праблематыка ў аднолькавай ступені хвалюе грамадзян і Расіі, і Беларусі. Адпаведна, моладзь вельмі актыўна далучаецца да абмеркавання праблем", - сказаў Смірноў.

Тэги:
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Галоўныя тэмы