01:14 06 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36

Пуцін: правядзенне ў Мінску АДЭ спросціць паступленне беларусаў у ВНУ Расіі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Правядзенне адзінага дзяржэкзамена ў Мінску летам 2020-га спросціць паступленне беларускіх абітурыентаў у расійскія ВНУ, распавёў Уладзімір Пуцін у чацвер 18 ліпеня на Форуме рэгіёнаў у Санкт-Пецярбургу.

Путин: проведение в Минске ЕГЭ упростит поступление белорусов в вузы России

Як адзначыў прэзідэнт Расіі, цяпер прапрацоўваецца магчымасць вылучыць для грамадзян Беларусі дадатковыя бюджэтныя месцы ў расійскіх універсітэтах. Пры гэтым у навучальных установах за кошт расійскага бюджэту ўжо праходзяць навучанне па ўсёй краіне каля чатырох тысяч беларускіх хлопцаў і дзяўчат.

"Для спрашчэння паступлення беларускіх абітурыентаў у 2020 годзе плануецца правядзенне ў Мінску адзінага дзяржэкзамена. Пасля такая практыка можа быць распаўсюджана і на іншыя гарады Беларусі. Зразумела, па ўзгадненні з кіраўніцтвам Беларусі і з профільнымі ведамствамі абедзвюх краін", - адзначыў Пуцін.

Па словах расейскага лідара, асаблівая ўвага зараз надаецца прафадукацыі і падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых кадраў. У Вялікім Ноўгарадзе нядаўна прайшоў форум маладых прафесіяналаў, у якім удзельнічала і беларуская дэлегацыя. Пуцін прапанаваў праводзіць такія форумы рэгулярна (як у Расіі, так і ў Беларусі), каб абменьвацца вопытам і павышаць прэстыж рабочых прафесій.

Беларусь ён назваў бліжэйшым саюзнікам і стратэгічным партнёрам Расіі. І выказаў упэўненасць, што развіваць супрацоўніцтва можна не толькі ў адукацыі, але і ў мностве іншых абласцей - ад турызму да спорту.

Пуцін таксама нагадаў, што ў 2019-м будзе адзначацца 75-годдзе заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. За свабоду і незалежнасць жыхарам Беларусі і Расіі давялося заплаціць вельмі высокую цану. І зараз мы проста абавязаны захаваць гістарычную праўду пра вайну і аказаць падтрымку ветэранам.

Поўную версію выступлення Уладзіміра Пуціна на Форуме рэгіёнаў слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik.

Тэги:
Расія, ВНУ, Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы