08:32 17 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.18
Прэзідэнт Саюза Чарнобыль Расіі Вячаслаў Грышын
© Photo : oprf.ru

Ліквідатар аварыі на ЧАЭС: былі смерці, якія не звязвалі з Чарнобылем

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Даклад амерыканскай разведкі, які рассакрэцілі ўлады ЗША, радыё Sputnik пракаментаваў прэзідэнт Саюза "Чарнобыль" Расіі Вячаслаў Грышын, удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Вячаслаў Грышын.

Амерыканскія спецслужбы зноў паднялі тэму Чарнобыля. У гэты раз яны ставяць пад сумнеў афіцыйную інфармацыю СССР пра ахвяраў аварыі на АЭС. Як паведамляецца ў дакладзе ад 2 мая 1986 года, паблізу рэактара ў той злапомны дзень знаходзіліся каля 200 чалавек, у начную змену працавалі каля 70. Амерыканцы прааналізавалі фатаграфіі маштабных разбурэнняў аварыйнага энергаблока і прыйшлі да высновы, што ўсе, хто знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад эпіцэнтра выбуху, "альбо загінулі адразу, альбо атрымалі дозы радыяцыі, несумяшчальныя з жыццём".

"Акрамя тых людзей, якіх эвакуявалі і павезлі на лячэнне ў 6-ю клінічную бальніцу горада Масквы, былі некалькі чалавек з працаўнікоў станцыі, якіх адвезлі ў Кіеў. Але яны таксама ўвайшлі ў лік загінуўшых. Мяркую, што гэта не можа з'яўляцца падставай для абвяржэння той афіцыйнай інфармацыі, якая была апублікаваная, хоць i са спазненнем", - адзначыў Грышын.

Пракаментаваў прэзідэнт Саюза "Чарнобыль" Расіі і чуткі пра тое, што людзі паміралі з-за радыяцыі праз гады пасля аварыі на ЧАЭС. Аспрэчваць гэтую інфармацыю ён не бачыць сэнсу.

"Што тычыцца перыяду ў пяць-сем гадоў пасля аварыі, безумоўна, людзі ў рэгіёнах паміралі. Але іх смерць у той перыяд не звязвалі з працамі па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Таму многія сем'і з тых, што страцілі карміцеляў, не атрымалі сацыяльных выплат і гарантый, пакладзеных грамадзянам, якія зведалі ўздзеянне радыяцыі. Такога роду інфармацыю я лічу дакладнай", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Каментар прэзідэнта Саюза "Чарнобыль" Расіі Вячаслава Грышына слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Расія, Аварыя на ЧАЭС

Галоўныя тэмы