Энергетычны блок, падатковае заканадаўства і доступ на ўзаемныя рынкі - сістэмаўтваральныя пытанні, якія засталося ўзгадніць бакам па саюзнай інтэграцыі, распавёў кіраўнік беларускай дыпмісіі Уладзімір Сямашка. Разам з тым ён выказаў спадзяванне, што кампраміснае рашэнне напэўна знойдзецца.
"У сваім жыцці, працуючы міністрам энергетыкі, віцэ-прэм'ерам, першым віцэ-прэм'ерам урада, мне ўжо давялося блізкія эпапеі, такія падзеі разы чатыры перажываць. Гэта ўжо пятая, напэўна, у маім жыцці. І ў рэшце рэшт здаровы сэнс трыумфаваў, мы заўсёды знаходзілі "развязкі". Думаю, мы і цяпер знойдзем гэтыя развязкі. І калі мы гэта вырашым, то гэта (і я не высокім стылем гэта кажу) сапраўды вызначыць лёс Саюзнай дзяржавы на бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў", - адзначыў Сямашка.
Каментар пасла Беларусі ў Расіі Уладзімера Сямашкі слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.