16:55 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46

Пытанне ў аб'ёмах і тэрмінах: эксперт аб пастаўках нафты з Нарвегіі ў Беларусь

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (49)
1410

Калі глядзець з пункту гледжання эканомікі, то расійская нафта нават па сусветных коштах абыдзецца Беларусі танней чым любая іншая альтэрнатыва, упэўнены вядучы аналітык фонда нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў.

Беларусь гатова закупляць нафту з любых альтэрнатыўных крыніц і на практыцы ацаніць рэнтабельнасць такіх паставак, заявіў напярэдадні Аляксандр Лукашэнка. Першая партыя чакаецца ў бліжэйшыя дні: Беларусь набыла 80 тысяч тон нафты ў Нарвегіі, сыравіна будзе пастаўлена на нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" праз порт у Клайпедзе. Але пытанне толькі ў тым, як доўга Мінск будзе карыстацца альтэрнатыўнымі пастаўкамі нафты, лічыць Ігар Юшкоў.

"Беларусь вяртаецца на 10 гадоў таму. Тады, у маі 2010 года, яны закуплялі венесуэльскую нафту і разглядалі гэта як інструмент ціску на Расію. У выніку было падпісана больш-менш кампраміснае, але выгаднае для Беларусі пагадненне. Хоць той інструмент ім каштаваў парадку 1,1 млрд. долараў", - адзначыў Юшкоў у інтэрв'ю Sputnik Літва.

Купляць нафту ў Нарвегіі відавочна даражэй, чым у Расіі, дадае эксперт. Экспартаваць даводзіцца па сусветных коштах, плюс плаціць за перавалку ў Клайпедзе і далей за транзіт па чыгунцы. І пытанне толькі ў тым, якія аб'ёмы і на які тэрмін гэтая схема будзе працягвацца.

"Расійская нафта нават па сусветных коштах ўсё роўна будзе больш выгаднай, чым у любога іншага пастаўшчыка. Купляючы ў Расіі, Беларусь разлічваецца на мяжы і даставіць па нафтаправодзе па сваёй тэрыторыі. А калі купляе ў любога іншага пастаўшчыка, то прыйдзецца спачатку ў партах перавалку аплаціць, а потым транзіт праз Польшчу, Украіну ці Прыбалтыку. І розніца ў кошце дастаўкі будзе даволі істотнай", - заявіў Юшкоў.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (49)
Тэги:
Беларусь, Нафта

Галоўныя тэмы