Радыё

Ці можна захварэць на каронавірус паўторна і ці небяспечна гэта - імунолаг

© Photo : Дума ТВЦі можна захварэць на каронавірус паўторна і ці небяспечна гэта - імунолаг
Ці можна захварэць на каронавірус паўторна і ці небяспечна гэта - імунолаг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ці могуць паўторна захварэць тыя, хто ўжо перахварэў COVID-19, якім чынам муціруе каронавірус і якімі механізмамі набываецца папуляцыйны імунітэт, распавядае імунолаг Уладзіслаў Жамчугоў.
Можно ли заболеть коронавирусом повторно и насколько это опасно ― иммунолог

Мутацыі любога віруса - гэта натуральны працэс, такія мутацыі патрэбныя вірусу для пастаяннай адаптацыі да зменлівых умоваў, так суразмоўца Sputnik, доктар медыцынскіх навук, урач-імунолаг спецыяліст па асабліва небяспечных iнфекцыях Уладзіслаў Жамчугоў пракаментаваў звесткі пра розныя мутацыя COVID-19 у розных краінах.

"Вірус фактычна падладжваецца пад арганізм, яму трэба, каб новы яго гаспадар быў для яго больш камфортным... Людзі, як і вірус, таксама імкнуцца размножыцца і заняць новую тэрыторыю", - адзначыў Жэмчугоў.

Спецыяліст таксама растлумачыў, як адбываецца натуральны механізм мутацыі. Калі ў выніку мясцовых мутацый, якія выяўлены ў якой-небудзь краіне, "вірус знаходзіць новага гаспадара - жывёл у лесе, хатніх жывёл, нейкую экалагічную сістэму, ён там можа застацца і гэта будзе мясцовая ачаговая інфекцыя", сказаў імунолаг.

Па вопыце барацьбы з грыпам вядома, што яго мутацыйны працэс вымушае спецыялістаў кожны год ледзь-ледзь відазмяняць вакцыны, падладжваць іх пад бягучую форму віруса, прывёў прыклад спецыяліст.

"Вірус гепатыту С наогул настолькі зменлівы, што да гэтага часу вакцыны ў прынцыпе няма. Таму гэта ўсё няпроста, усякія могуць быць варыянты, трэба дачакацца канкрэтнай сітуацыі", - сказаў імунолаг.

Пакуль дакладна невядома, ці ствараецца ахоўны імунітэт у тых, хто перахварэў на каронавірус, супраць наступнага заражэння, дадаў суразмоўца. Для гэтага трэба яшчэ ад трох месяцаў да паўгода, каб праясніць сітуацыю з небяспекай паўторных захворванняў і набыццём папуляцыйнага імунітэту, рэзюмаваў імунолаг.

Стужка навiн
0