18:46 19 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.30

Маці Стэфаніі Сакаловай: голасам дачкі ў "Мінск-арэне" праспявала іншая дзяўчынка

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Непрыемны інцыдэнт, які адбыўся на жаночым форуме "За Беларусь" у "Мінск-Арэне", пракаментавала радыё Sputnik маці юнай спявачкі Алена Ганчарэнка.

Мать Стефании Соколовой: голосом моей дочери в Минск-арене спела другая девочка

Песня "Беларусь мая", аўтарам якой з'яўляецца педагог Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна Алена Ганчарэнка, маці вядомай юнай спявачкі, фіналісткі расійскага праекта "Голас. Дзеці" Стэфаніі Сакаловай, прагучала на канцэрце-акцыі ў "Мінск-арэне" у чацвер.

Песню "выканала" іншая дзяўчынка пад фанаграму Стэфаніі, якая з-за хваробы не змагла ўдзельнічаць у мерапрыемстве, паведаміла радыё Sputnik Алена Ганчарэнка. Паводле яе слоў, ад самай раніцы ў іх кватэры не змаўкае тэлефон: тэлефануюць знаёмыя і журналісты, якія вельмі здзіўлены такой "рэжысурай".

"Нумар быў такі: па куплету з прыпевам. І рэжысёры вырашылі, што раз Стэфаніі няма, значыць трэба паставіць нейкую дзяўчынку. І паставілі гэтае беднае дзіцяці. Калі тэлефанавала рэжысёр і прасіла прабачэння, я сказала, што можна было проста паставіць харэаграфічны нумар" , - сказала Ганчарэнка.

Поўны каментар педагога Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Мулявіна Алены Ганчарэнка слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Беларусь, Музыка

Галоўныя тэмы