17:16 01 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.40

Караткевіч: ёсць тое, што можа цяпер аб'яднаць уладу і яе апанентаў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2210

На будучым VI Усебеларускім народным сходзе трэба пачуць усе пласты грамадства, асабліва важна прыцягнуць да дыялога апанентаў улады, як таго патрабуе бягучая сітуацыя, лічыць вядомы беларускі палітык, сустаршыня руху "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч.

Короткевич: есть то, что может сейчас объединить власть и ее оппонентов

Заўсёды ёсць шанцы на тое, што ўлада зразумее - трэба слухаць і апанентаў таксама, лічыць суразмоўніца Sputnik, "трэба даваць ім мікрафон, час і магчымасці, каб іх пачуць, і каб гэты працэс быў максімальна празрыстым, трэба над гэтым папрацаваць", кажа Караткевіч.

"Мы сёння бачым, што ёсць тэндэнцыя зрабіць усё па-старому, размаўляць толькі з тымі, хто табе лаяльны, хто цябе пачуе, але сітуацыя патрабуе іншага - можа, і дыялогу, але канфліктнага, трэба быць гатовымі да гэтага", - адзначае палітык.

Важна зразумець, што многія рэчы нас усё ж аб'ядноўваюць, "нават калі мы выбіраем іншых лідараў і іншых палітыкаў, гэта жаданне, каб у краіне самай галоўнай каштоўнасцю быў закон, правы чалавека, справядлівасць бяспека, удзел і павага да чалавека", разважае Караткевіч.

Вылучаць людзей на Усебеларускі народны сход трэба самымі рознымі спосабамі, улічваючы тыя структуры, якія ў нас ёсць, прапануе Караткевіч. Абавязкова трэба пачуць моладзь, працоўныя калектывы, мясцовыя саветы, асацыяцыі або грамадскія арганізацыі на месцах, а працэс іх вылучэння трэба зрабіць публічным і адкрытым, кажа суразмоўца.

"Механізмаў шмат, але самае галоўнае, каб з гэтага дыялогу не выключылі людзей проста таму, што ў іх іншая не столькі палітычная, але і грамадзянская пазіцыя. Гэта дастаткова энергаёмісты працэс, і калі мы гаворым пра сапраўдны дыялог, то трэба разумець, што ён запатрабуе часу на тое, каб бакі знайшлі адзін аднаго і стварылі ўсе гэтыя ўмовы", - распавядае палітык.

Гэты працэс хутка не можа адбыцца, як бы ўсім не хацелася, дадае Караткевіч.

"У кожным горадзе і раёне існуе шмат ініцыятыўных груп, якія аб'ядноўваюцца, іх таксама трэба ўлічваць, тых людзей якія сёння прачнуліся, нельга сёння рабіць выключэнні ні для каго, момант вельмі важны для краіны", - адзначае суразмоўца Sputnik.

Тэги:
Усебеларускі народны сход, Таццяна Караткевіч

Галоўныя тэмы