Таксама да цяжкіх наступстваў прыводзіць адсутнасць у матацыклістаў спецыяльнай экіпіроўкі, у прыватнасці, моташлемаў, і выезд на дарогу ў п'яным стане, адзначаюць у Дзяржаўтаінспекцыі.
У цэлым, з надыходам вясновага сезона на дарогах вырастае транспартны паток за кошт з'яўлення ў ім двухколавых відаў транспарта - матацыклаў, скутэраў, ровараў, адпаведна можа расці і аварыйнасць, кажуць у ДАІ.
З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося ўжо 3 ДТЗ з удзелам мотатранспарта, у выніку якіх 3 чалавекі атрымалі траўмы. Усе 3 аварыі здарыліся па віне вадзіцеляў матацыклаў, прычым у адной з іх матацыкліст быў без правоў, паведаміла на радыё Sputnik старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Мінскай вобласці Ірына Сапунова.
Штрафы для бяспраўнікаў
За язду без правоў, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь (145 - 580 рублёў), паведаміла прадстаўнік ДАІ.
Калі вас злавілі за рулём без правоў паўторна за год, штраф вырасце ў памеры ад 20 да 50 базавых (ад 580 да 1450 рублёў), акрамя таго, за такое парушэнне таксама могуць пакараць грамадскімі работамі альбо адміністрацыйным арыштам, папярэдзіла Сапунова.Таксама прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі нагадала пра неабходнасць навучыцца ваджэнню і атрымаць правы катэгорыі А ці А1, перш чым выязджаць на дарогу на матацыкле і скутары адпаведна.
Чытайце таксама:
- З аўторка ў Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва
- МАЗ паставіў першую партыю найноўшых аўтобусаў на вуліцы Мінска
- Электрамабілі вызвалілі ад транспартнага падатку да канца 2025 года