13:52 30 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Асвячэнне ежы напярэдадні каталіцкага Вялікдня

У католікоў 2 красавіка пачынаецца Вялікі Трыдыум

© Sputnik Егор Еремов
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
66 0 0

Службы Велікоднага Трыдыума ў сталіцы Беларусі будуць трансляваць у рэжыме анлайн.

МІНСК, 2 красавіка — Sputnik. Вялікі велікодны Трыдыум пачынаецца ў каталікоў у чацвер, адзін з мінскіх прыходаў будзе весці анлайн-трансляцыю набажэнстваў.

Вялікдзень у каталікоў у 2015 годзе прыпадае на 5 красавіка, праваслаўныя ў гэты дзень адзначаюць Вербніцу, ці Уваход Гасподні ў Іерусалім.

"Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах у дні Велікоднага Тридума, прыход Св. Іаана Евангеліста і св. Максіміліяна Кольбэ ў Мінску будзе весці прамыя трансляцыі", — паведамілі Sputnik ў прэс-службе рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што ў Вялікі чацвер анлайн-трансляцыя імшы Вячэры Гасподняй пачнецца ў 19.00, у Вялікую пятніцу (3 красавіка) у 18.30 пачнецца трансляцыя хроснага шляху, а ў 19.00 — літургіі Страсцей Гасподніх і пакланення Крыжу. У Вялікую суботу (4 красавіка) у 21.00 пачнецца анлайн-трансляцыя навячэр'я Вялікдня.

Як паведаміў журналістам мітрапаліт Мінска-Магілеўскі архібіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, Велікодны Трыдыум — гэта вяршыня літургічнага года.

"У Вялікі чацвер, калі ўспамінаюцца падзеі Тайнай Вячэры, святары зробяць абрад абмывання ног 12 мужчынам-парафіянінам. Гэтым мы паказваем, што павінны мыць ногі парафіянінам, як гэта зрабіў Хрыстос, абмыўшы ногі сваім 12 вучням-апосталам", — растлумачыў Кандрусевіч.

Паводле яго слоў, ніхто спецыяльна не выбірае, каму з вернікаў святар будзе абмываць ногі. "Гэта можа быць любы чалавек, ён толькі павінен загадзя папярэдзіць святароў, што ён гатовы ўдзельнічаць у такім абрадзе", — сказаў мітрапаліт.

Архібіскуп расказаў, што ў Вялікую пятніцу, адзіны дзень у годзе, калі ў касцелах не служацца святыя імшы, толькі ўвечары ідзе служба, падчас якой успамінаюцца мукі Хрыста на Крыжы, на гэтай службе прыхаджане становяцца на калені перад крыжом.

У Вялікую суботу, па словах Кандрусевіча, у храмах з самай раніцы пачынаюць асвячаць ежу.

"Прыносіць для асвячэння можна розныя прадукты, але самае галоўнае — павінны быць яйкі-нагадаў мітрапаліт.

Ён таксама паведаміў, што галоўная Велікодная літургія пачнецца ў архікатэдральным касцёле імя Святой Дзевы Марыі ў суботу ў 21.45. "Гэта час пачатку прамой тэлетрансляцыі", — удакладніў ен.

Тэги:
Каталіцызм, Рэлігійныя святы, Рэлігія, Вялікдзень, Рымска-каталіцкая царква, Тадэуш Кандрусевіч, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы