21:15 19 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Саборная мячэць у Мінску

Саборную мячэць дабудавалі ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
42 0 0

Цырымонія адкрыцця мячэці, якую будавалі ў Мінску больш за дзесяць гадоў, запланавана на 9 ліпеня бягучага года.

МІНСК, 7 мая — Sputnik. Будаўніцтва Саборнай мячэці па вуліцы Грыбаедава ў Мінску завершана, распачатая працэдура дзяржпрыёмкі будынка, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Узвядзенне мячэці ў Мінску на вуліцы Грыбаедава пачалося ў 2004 годзе, затым на некалькі гадоў будоўля была замарожаная праз праблемы з фінансаваннем, у 2013 годзе будаўніцтва аднавілася.

"Плануецца, што цырымонія адкрыцця мячэці пройдзе 9 ліпеня бягучага года", — паведамілі Sputnik ў пятніцу ў Мінгарвыканкаме.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на муфтыя Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіча, саборная мячэць у Мінску, у якой адначасова змогуць маліцца больш за 1,5 тысячы вернікаў, стане адной з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе.

Тэги:
Рэлігійнае збудаванне, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы