07:21 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
49 0 0

7-8 жніўня ў Ракаве (Валожынскі р-н) пройдзе традыцыйнае святкаванне парафіяльнай урачыстасці св. Дамініка — апекуна парафіі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

МІНСК, 4 жні — Sputnik. У ракаўскай парафіі штогод велічна адзначаецца гэтая ўрачыстасць. Парафіяне і госці моляцца аб патрэбных ласках праз заступніцтва святога Дамініка, паведамляецца на сайце catolik.by.

Таксама ў гэтыя дні ў ракаўскай святыні можна ўшанаваць старадаўні абраз святой Марыі Магдалены. Гэты абраз, зніклы з касцёла ў савецкія часы, цудоўным чынам вярнуўся на сваё месца і зараз, адрэстаўраваны, дэманструецца парафіянам дзеля магчымасці зблізу ўбачыць прыгожы твор мастака і памаліцца да св. Марыі Магдалены. Пасля абраз будзе змешчаны ў бакавым алтары святыні.

Падчас урачыстасцяў адбудзецца канцэрт арганнай і вакальнай музыкі ў выкананні арганіста Юрыя Габруся і мецца-сапрана Кацярыны Крашчук — уваход вольны.

 

Тэги:
Каталікі, Ракаў, Валожынскі раён

Галоўныя тэмы