14:46 13 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Новы Апостальскі нунцый, які прыбыў у Беларусь у сярэдзіне жніўня, месяц таму правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС краіны Уладзімірам Макеем.

МІНСК, 30 вер — Sputnik. Пытанні ўзаемадачыненняў Беларускай праваслаўнай царквы і Ватыкана абмеркавалі прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Павел і Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр, паведамілі ў БПЦ.

Новы пасол Ватыкана ў Беларусі прыехаў у краіну ў сярэдзіне жніўня. Прыляцеўшы ў Мінск, у Нацыянальным аэрапорце ён заявіў журналістам, што пантыфік гатовы здзейсніць візіт у Беларусь.

"У Мінскім епархіяльным упраўленні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі сустрэўся з новым Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе Мінскай епархіі Беларускага экзархата.

У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі бягучыя пытанні ўзаемаадносін паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Ватыканам, сказалі ў прэс-службе.

У сустрэчы ўзяў удзел кіраўнік справамі Мінскай экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), удакладнілі суразмоўцы агенцтва. Пытанні візіту ў краіну Папы Рымскага абмяркоўваюцца не першы год, кіраўнік РКЦ у Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч рэгулярна заяўляе журналістам, што "ў Мінску чакаюць Пантыфіка, але на гэта патрэбная так званая згода Праваслаўнай царквы" з-за таго, што ў краіне большасць вернікаў з'яўляюцца праваслаўнымі.

Раней у інтэрв'ю агенцтву Sputnik кіраўнік БПЦ заяўляў, што Беларуская праваслаўная царква будзе гатовая да візіту Папы Рымскага ў Беларусь, калі на гэта будзе благаславенне Патрыярха ўсяе Русі Кірыла.

Тэги:
Праваслаўе, Каталіцтва, БПЦ, Рымска-каталіцкая царква, Габар Пінтэр, Мітрапаліт Павел, Беларусь

Галоўныя тэмы