05:34 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
1230

Кіраўнік БПЦ распавёў часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі, як служыў на пасадзе кіраўніка патрыяршымі прыходамі ў Штатах.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Пытанні магчымасці ўзаемадзеяння ў культурна-асветніцкай сферы абмеркавалі Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі, паведамілі ў прэс-службе Беларускага экзархата.

Гэтая сустрэча прайшла ў Мінску ў будынку Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

"Падчас размовы мітрапаліт Павел падзяліўся з высокім госцем успамінамі аб сваім служэнні на пасадзе кіраўніка патрыяршымі прыходамі ў ЗША", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў экзархаце.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, бакі таксама абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння ў культурна-асветніцкай сферы.

У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнік спраў Мінскай экзархіі архімандрыт Сяргей Брыч, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, першы сакратар пасольства ЗША ў Беларусі Моніка Блэнд, удакладнілі ў прэс-службе.

Мітрапаліт Павел узначальвае БПЦ чацвёрты год.

26 снежня 2013 год Свяшчэнны Сінод БПЦ адпусціў уладыку Філарэта на пенсію, пакінуўшы яго ганаровым Патрыяршым экзархам усяе Беларусі. Прадстаяцелем БПЦ у гэты ж дзень быў прызначаны разанскі архірэй мітрапаліт Павел.

Тэги:
асвета, Культура, БПЦ, Пасольства ЗША ў Беларусі, Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, ЗША, Беларусь

Галоўныя тэмы