МІНСК, 24 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрошаны на цырымонію з нагоды 100-й гадавіны ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну, паведамілі ў амбасадзе ЗША ў Мінску.
У Канзас-Сіці запрасілі лідэраў краін, ветэранаў войнаў, а таксама прадстаўнікоў іншых дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай. Пад час мерапрыемства праляцяць самалёты ВПС ЗША і французскай пілатажнай групы Patrouille de France.
"Разам з лідэрамі іншых дзяржаў, якія былі ўцягнутыя ў Першую сусветную вайну, прэзыдэнту Лукашэнку накіравана запрашэнне прыняць удзел у цырымоніі ў азнаменаванне 100-й гадавіны ўступлення ЗША ў гэтую вайну", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў дыпмісіі.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, мерапрыемствы пойдуць 6 красавіка ў Канзас-Сіці штата Місуры.
У пасольстве адзначылі, што запрашэнні лідэрам дзяржаў накіроўвала камісія па святкаванні 100-годдзя.
Паводле інфармацыі з адкрытых інтэрнэт-крыніц, дадзеную камісію ўзначальваюць чатыры экс-прэзідэнта ЗША — Джымі Картэр, старэйшы і малодшы Бушы, а таксама Біл Клінтан. Мерапрыемства задумана ў мэтах нагадаць свету аб прычынах і наступствах Першай сусветнай вайны.
У апошні раз беларускі лідэр наведваў ЗША з працоўным візітам у канцы верасня 2015 года ў рамках юбілейнай 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Тады ён разам з малодшым сынам Мікалаем пабываў на прыёме ў тагачаснага прэзідэнта Барака Абамы.