21:50 21 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Карціна Эль Грэка Апосталы Пётр і Павел

Дзень Пятра і Паўла адзначаюць вернікі 12 ліпеня

© Sputnik РИА Новости
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Пятроў дзень - канчатак Пятрова паста, які доўжыўся ў праваслаўных вернікаў некалькі тыдняў.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Дзень Пятра і Паўла — канчатак Пятрова паста — адзначаць праваслаўныя вернікі ў сераду 12 ліпеня, паведамілі Sputnik у Беларускай праваслаўнай царкве.

Пятроў пост — адзін з чатырох асноўных у праваслаўных вернікаў, які традыцыйна пачынаецца пасля Духава дня і доўжыцца аж да свята святых Пятра і Паўла (12 ліпеня).

У гонар Пятрова дня, якім завяршаецца пост, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел правядзе раніцай у сераду боскую літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. Напярэдадні свята мітрапаліт таксама сустракаўся з вернікамі.

Святыя Пётр і Павел лічацца заступнікамі рыбакоў, таму ў Пятроў дзень аматары рыбнай лоўлі звычайна ставілі ў цэрквах свечкі і маліліся праз заступніцтва святых на працягу года.

Сярод традыцый Дня Пятра і Паўла — памыцца раніцай крынічнай вадой. У той жа час купацца ў гэтае свята вернікам нельга — згодна з народнымі павер'ямі, гэта можа прывесці да бяды. Прынята на Пятроў дзень наведваць сваіх сваякоў і ўспамінаць родных, якія пайшлі з жыцця, а таксама маліцца за іх.

Тэги:
свята, Рэлігіёзныя святы, Рэлігія, Дзень Пятра і Паўла, БПЦ, Мітрапаліт Павел, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы